ГалоўнаяІнфармацыйныя рэсурсы2018 – Год малой радзімы2015 – Год моладзі

2015 – Год моладзі

16 кастрычніка 2014 г. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Г. Лукашэнка падпісаў Указ № 495 "Об объявлении 2015 года Годом молодежи".

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 1228 ад 23 снежня 2014 г. зацверджаны рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні Года моладзі.

З мэтай забеспячэння доступу да актуальнай і грамадска-значнай інфармацыі аб Беларусі Нацыянальнай бібліятэкай быў створаны інтэрнэт-рэсурс "Беларусь у інфармацыйнай прасторы". Таксама ў рамках Года моладзі быў прэзентаваны ўласны віртуальны праект "Мода і час", дзе прадстаўлены кнігі, часопісы, фатаграфіі і відэазапісы, якія адлюстроўваюць тэндэнцыі сусветнай моды з XVI ст. да нашых дзён.

Да 70-годдзя Вялікай Перамогі Нацыянальная бібліятэка падрыхтавала юбілейны інтэрнэт-праект "Памяць палаючых гадоў", мультымедыйны дыск "Подпольная и партизанская печать Беларуси" (3-е выд., дапоўн.), кніжныя выстаўкі "Партызанскі і падпольны друк Беларусі", "Гімн усенароднай мужнасці", "Ішлі дзяўчынкі па вайне", "Праз полымя вайны", "Нельга забыць: Вялікая Айчынная вайна ў творах беларускіх пісьменнікаў", мастацкія выстаўкі "Ваенны плакат 1941–1945 гг.", "Вялікая Айчынная вайна ў здымках фотакарэспандэнта БелТА і ТАСС Уладзіміра Навумавіча Лупейкі", "WARSTORY.BY. Пакаленне міру пра вайну і мір", а таксама правяла відэаканферэнцыю "Доўгая дарога дадому".

У 2015 г. Святлана Алексіевіч стала першым у Беларусі лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры. Нацыянальнай бібліятэкай было створана слайд-шоу і арганізавана кніжная выстаўка, прысвечаная беларускай пісьменніцы і журналістцы.

111