ГалоўнаяІнфармацыйныя рэсурсы2018 – Год малой радзімы2014 – Год гасціннасці

2014 – Год гасціннасці

27 снежня 2013 г. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка падпісаў Указ № 573 "Аб абвяшчэнні 2014 года Годам гасціннасці".

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 62 ад 24 студзеня 2014 г. зацверджаны рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні Года гасціннасці.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі прапануе азнаёміцца з літаратурай на тэму "Сардэчна запрашаем у Беларусь!" і тэматычнымі інтэрнэт-рэсурсамі.

У Год гасціннасці, з 9 па 25 мая, Беларусь прымала 78-мы чэмпіянат свету па хакеі з шайбай. Нацыянальная бібліятэка Беларусі па матэрыялах са сваіх фондаў і адкрытых інтэрнэт-крыніц падрыхтавала слайд-шоу, прысвечанае гэтаму віду спорту.

У 2014 г. адзначалася 100-годдзе пачатку Першай сусветнай вайны, якая па сваіх маштабах і наступствах не мела роўных ва ўсёй папярэдняй гісторыі чалавецтва. Бібліятэкай быў створаны віртуальны праект “Беларусь у Першай сусветнай”, падрыхтаваны культурна-асветніцкія праекты “Драма Першай сусветнай” і “Перазвон стагоддзяў”, а таксама тэматычная кніжная выстаўка и прэзентацыя кнігі Вячаслава Бандарэнкі “Полководцы и военачальники Первой мировой войны – уроженцы Беларуси”.

111