ГалоўнаяІнфармацыйныя рэсурсы2018 – Год малой радзімы2012 – Год кнігі

2012 – Год кнігі

30 снежня 2011 г. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка падпісаў Указ № 618 "Аб абвяшчэнні 2012 года Годам кнігі".

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 91 ад 27 студзеня 2012 г. зацверджаны рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні Года кнігі.

У рамках Года кнігі Нацыянальнай бібліятэкай былі падрыхтаваны два мультымедыйныя праекты.

Віртуальны праект "1812 год в истории Беларуси" прадастаўляе магчымасць аддаленага доступу да алічбаваных копій кніг, манаграфій, навуковых зборнікаў, артыкулаў, у тым ліку калекцыі І.Х. Каладзеева, а таксама віртуальнай галерэі карцін. Акрамя таго, да юбілею знакавай гістарычнай падзеі падрыхтаваны літаратурна-асветніцкі праект "1812. Вядомы і невядомы", кніжныя выстаўкі "Вайна 1812 года ў кніжных помніках" і "У агні 1812 года. Падзеі вайны на тэрыторыі Беларусі".

Мультымедыйны рэсурс "Класікі сусветнай літаратуры Янка Купала і Якуб Колас", прымеркаваны да 130-годдзя з дня нараджэння песняроў зямлі беларускай, прадастаўляе адкрыты доступ да твораў пісьменнікаў, гуказапісаў іх галасоў, музычных твораў на іх вершы, віртуальнай галерэі ілюстрацый да іх кніг. Летапіс жыцця Купалы і Коласа ўпершыню паказаны ў выглядзе зводнай табліцы, дзякуючы чаму можна супаставіць па гадах асноўныя моманты іх жыццёвай і творчай біяграфіі.

Акрамя таго, з нагоды юбілею Якуба Коласа бібліятэка прапанавала наведвальнікам літаратурна-асветніцкі праект "Народны настаўнік", а такcама кніжныя выстаўкі "Народны настаўнік" і "Рукапісы і рэдкія выданні Якуба Коласа ў музеі кнігі". У рамках святкавання юбілею Янкі Купалы быў падрыхтаваны літаратурна-мастацкі праект "Светач беларускай паэзіі" з прэзентацыяй факсімільнага выдання паэтычнага зборніка "Шляхам жыцця", а таксама кніжна-ілюстрацыйная выстаўка "Пясняр беларускай душы".

111