ГалоўнаяМерапрыемствы
Паказаць болей
Навіны

18.06.2021

Адказ ведае спецыяліст, для каго чытанне – жыццёвая неабходнасць, імкненне душы, глыток свежага паветра і прафесійнае зацікаўленне. Дырэктар Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна Таццяна Адамян разумее, чаму сяброўства з кнігай дае карысць. Бо яшчэ англійскі публіцыст Джозеф Адзісан быў перакананы, што чытанне для розуму – тое самае, што фізічныя практыкаванні для цела. Ці памятае пра гэта пакаленне лічбы, якое падпарадкавана хуткасці, імгненнасці ўспрымання інфармацыі? Ці вернемся мы да ўдумлівага аналізу прачытанага? І якая тут роля кніжніцы? Пра гэта размаўляем з дырэктарам Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна Таццянай Адамян.

Навіны бібліятэк

Незабыўнае: адкрылася выстава, прымеркаваная да 80-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны

17.06.2021

17 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы “Незабыўнае: спектаклі і фільмы пра вайну”, прысвечанай 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Мастацкія выстаўкі

Вэбінар па тэхналагічных пытаннях каталагізацыі ў РЗЭК

17.06.2021

16 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы прайшоў вэбінар, прысвечаны тэхналагічным пытанням каталагізацыі ў рэгіянальных зводных электронных каталогах (РЗЭК) бібліятэк Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкам Гродзеншчыны: электронныя інфармацыйныя рэсурсы віртуальнай чытальнай залы

17.06.2021

17 чэрвеня ў бібліятэцы прайшоў анлайн-семінар, арганізаваны для супрацоўнікаў публічных бібліятэк Гродзенскай вобласці. Нашым калегам быў прадстаўлены рад ліцэнзійных электронных рэсурсаў, прапанаваных для інфармацыйна-бібліятэчнага абслугоўвання розных катэгорый карыстальнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі



Бібліятэкарам
111