Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
19 красавіка дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на творчыя заняткі “Гракі прыляцелі” ў тэхніцы аб’ёмнай аплікацыі.
Вясна – час абуджэння прыроды, калі пералётныя птушкі вяртаюцца з цёплых краін. На занятках дзеці даведаюцца пра тое, якія птушкі адносяцца да пералётных, і зробяць аб’ёмную аплікацыю з выявай гракоў на галінцы.
На аснову са шчыльнага кардону дзеці прылепяць галінку дрэва і зялёныя лісточкі з каляровай паперы. Гракоў зробяць з аксамітнай паперы, гняздо для птушак – з карычневых нітак.
Юныя ўдзельнікі адгадаюць загадкі аб пералётных птушках і возьмуць удзел у рухавай гульні “Птушачкі лётаюць”, дзе змогуць праявіць спрыт і кемлівасць.
Наведванне мерапрыемства платнае.
Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.
Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.
Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.