Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
Віртуальная выстава “Новыя паступленні. Выбранае” запрашае на новую экспазіцыю. Наведвальнікаў чакае знаёмства з выбранымі, найбольш значнымі навуковымі і навукова-папулярнымі выданнямі з ліку тых, якія паступілі ў бібліятэку за апошні месяц.
Каляровыя вокладкі створаць візуальныя вобразы кніг. Анатацыі, змест, азнаямленчыя фрагменты дадуць уяўленне аб іх змесце. Бібліяграфічныя апісанні дазволяць перайсці ў вэб-версію электроннага каталога і замовіць дакументы на чытальную залу або змясціць іх у асабісты каталог для будучага заказу.
З поўнай экспазіцыяй выставы новых паступленняў, якая дэманструецца з 19 сакавіка па 7 красавіка, можна пазнаёміцца ў чытальнай зале новых паступленняў, са спісамі ўсіх прадстаўленых на ёй выданняў – па спасылцы. Зрабіць заказ лічбавых копій неабходных фрагментаў дакументаў – праз службу электроннай дастаўкі дакументаў.
Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 23.
Матэрыял пададзены аддзелам бібліятэчнага абслугоўвання.