Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
11 красавіка а 15-й гадзіне ў Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца літаратурна-мастацкі імерсіўны форум “Партал. Сувязь эпох”, прымеркаваны да 80-годдзя Вялікай Перамогі.
Мерапрыемства арганізавана Саюзам пісьменнікаў Беларусі, Беларускай дзяржаўнай акадэміей мастацтваў і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.
Гледачам будуць прапанаваны ўрыўкі са спектакля тэатральнага факультэта БДАМ “Маладая гвардыя” паводле рамана Аляксандра Фадзеева, эмацыйныя тэатральныя замалёўкі паводле вершаў класікаў беларускай літаратуры на ваенную тэматыку, а таксама размова з сучаснымі айчыннымі пісьменнікамі пра важнасць чытання і сучаснага асэнсавання твораў пра Вялікую Айчынную вайну.
Запрашаем далучыцца да захавання гістарычнай памяці беларускай нацыі, узяць удзел у асвятленні і ўшанаванні слаўнай гісторыі нашай дзяржавы.
У рамках форуму будзе прадстаўлена выстаўка-прагляд “Розныя лёсы, адна вайна: беларускія пісьменнікі пра Вялікую Айчынную вайну”. У экспазіцыі – выданні ваеннага і пасляваеннага часу, напісаныя беларускімі аўтарамі – ўдзельнікамі вайны: Якубам Коласам, Янкам Купалам, Аркадзем Куляшовым, Міхасём Лыньковым, Кузьмой Чорным, Янкам Брылём, Васілём Быкавым і інш.
Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.
Чытайце таксама, як прайшоў форум.
Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.