Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
18 красавіка а 15-й гадзіне ў рамках дзейнасці Цэнтра падтрымкі тэхналогій і інавацый на базе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца адукацыйны семінар “Патэнтаванне вынаходак у Рэспубліцы Беларусь” (пам. 308).
Падчас мерапрыемства будуць абмяркоўвацца пытанні прававой аховы аб’ектаў прамысловай уласнасці. Слухачам раскажуць пра тое, што і як трэба патэнтаваць, для чаго неабходна стратэгія патэнтавання. Будуць дадзены адказы на пытанні аб тэрміне дзеяння патэнта, магчымасці яго падаўжэння, існуючых ільготах для заяўнікаў, аб тыповых памылках, якія дапускаюцца пры падачы заявак.
Дакладчыкам выступіць начальнік Упраўлення патэнтнай дакументацыі і рэдагавання Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Аляксандр Мазанік.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.
Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 40, 293 27 39.
Матэрыял пададзены аддзелам даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання.