Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
18 сакавіка аматары цыкла кінапаказаў “Магія кінакадра” ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) зноў змогуць звярнуцца да гісторыі сямейства Фядоса Ходаса з легендарных “Белых Рос” і паглядзець працяг фільма пад назвай “Белыя Росы. Вяртанне” (2014), знятага рэжысёрам Аляксандрай Бутар.
Карціна, таксама створаная па сцэнарыі Аляксея Дударава, які напісаў аповесць-працяг сваёй даўняй “беларосаўскай” гісторыі, паказвае жыццё герояў праз гады. Як адзначыла рэжысёр,
“Белые Росы. Возвращение” – не ремейк. Выражаясь современным киноязыком, это сиквел – продолжение истории, которая началась тридцать лет назад. Кто-то из героев состарился, кого-то не стало, те, что были детьми, выросли, у них самих появились дети…
Акрамя Мікалая Карачанцава і Ірыны Ягоравай-Каўрыга з фільма Ігара Дабралюбава 1983 года, у “Вяртанні” мы не ўбачым кіназорак папярэдняй стужкі, аднак тут здымаецца цэлы россып вядомых беларускіх акцёраў: Сяргей Жбанкоў, Максім Паніматчанка, Ганна Палупанава ў ролі дарослай Галюні… Вядомы літоўскі артыст Юозас Будрайціс выдатна ўвасабляе вобраз Андрэя Ходаса (у першай карціне яго іграў Генадзь Гарбук), толькі ўжо сталага, мудрага чалавека.
Звычайна працяг легендарных карцін успрымаецца скептычна, мімаволі выклікае параўнанні. Зразумела, што і сам фільм, і рэжысёрскі стыль іншыя, бо паказана сучаснасць, іншае пакаленне, якое ў пагоні за поспехам і багаццем не паспявае заўважыць прыгажосць навакольнага свету. Аднак у выніку галоўнымі застаюцца тыя ж пытанні, транслююцца тыя ж важныя для кожнага пастулаты: чалавечае шчасце, прыстойнасць і сумленнасць, любоў да сваіх каранёў, роднай хаты, бацькоў… І зноў духоўнае перамагае матэрыяльнае.
Кінааматараў як заўсёды чакае інфарматыўная кніжная выстаўка пра фільм, а пасля прагляду – змястоўныя каментарыі і тлумачэнні кіназнаўцы з аддзела экранных мастацтваў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
Запрашаем усіх зацікаўленых далучыцца да нашых кінапаказаў!
Уваход – па чытацкім білеце.
Увага! Колькасць месцаў абмежавана.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 27 53.
Мы ў Instagram.
Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.