ГалоўнаяМерапрыемствы“А музыка гучыць…”: “Сто слоў пра каханне”
Цыкл кінапаказаў “Магія кінакадра”: “Белыя Росы. Вяртанне”
Заняткі цыгун

“А музыка гучыць…”: “Сто слоў пра каханне”

“А музыка гучыць…”: “Сто слоў пра каханне”
Іншыя Мерапрыемствы
25 сакавіка
Дата правядзення
18.00–20.00
Час правядзення
галерэя "Лабірынт" (3-ці паверх)
Месца правядзення

Сумесны праект Вялікага тэатра оперы і балета і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “А музыка гучыць…” працягваецца.

25 сакавіка а 18-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Алена Сало прадставіць монаспектакль “Сто слоў пра каханне”.

Народны артыст Беларусі, кампазітар Леанід Захлеўны і паэт Леанід Пранчак стварылі гэты цыкл спецыяльна для Алены Сало. У гэты вечар знакамітыя аўтары будуць у зале.

“Рада, што публіка зможа ўбачыць цудоўных аўтараў і зможа з імі пагутарыць, – кажа спявачка. – Кожны канцэрт, які мы дарым публіцы, павінен быць незвычайным і запамінальным. Гэты вечар, упэўнена, запомніцца гледачам… Выконваючы гэтыя цудоўныя рамансы, не перастаю дзівіцца глыбіні паэтычнага слова, разнастайнасці музычнай палітры, хоць, здаецца, аб каханні напісана, праспявана, знята, пастаўлена велізарная колькасць твораў…”.

Сапраўды, усе адценні і нюансы любоўнага пачуцця – ад бясхмарнага шчасця да глыбокай драмы, усе перажыванні тонкай і ранімай жаночай душы выяўлены ў змястоўнай музыцы і паэтычным тэксце. Дададзім, што Алена Сало стане вядучай канцэрта, а таксама выступіць у ролі… чытальніка: артыстка прачытае любімыя вершы Л. Пранчака.

За раялем – Анастасія Вензелева, малады канцэртмайстар Вялікага тэатра.

Запрашаем стаць часткай гэтага музычна-паэтычнага свята!

Мы ў Instagram.

Уваход – па чытацкім білеце.
Колькасць месцаў абмежаваная.

Папярэдні запіс пачнецца 20 сакавіка а 10-й гадзіне па тэлефоне: (8 017) 293 27 52.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Цудоўны лес, i нам яго берагчы

07.03.2025

Тэматычная кніжная выстаўка “Цудоўны лес, і нам яго берагчы”, падрыхтаваная да Дня пасадкі дрэў, адкрыта ў Кітайскім цэнтры кнігі (пам. 207g) з 7 па 31 сакавіка.

“Весна идёт! Весне дорогу!”

07.03.2025

З 7 сакавіка па 28 красавіка ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) арганізавана кніжная выстаўка “Весна идёт! Весне дорогу!”.



Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты