ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем на творчыя заняткі “Дождж з сэрцаў”
Духоўнае святло праваслаўнай кнігі
Духоўная размова з протаіерэем Алегам Кунцэвічам

Запрашаем на творчыя заняткі “Дождж з сэрцаў”

Запрашаем на творчыя заняткі “Дождж з сэрцаў”
Іншыя Мерапрыемствы
15 сакавіка
Дата правядзення
15.00–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

15 сакавіка дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на творчыя заняткі “Дождж з сэрцаў”, на якіх дзеці створаць аб’ёмны выраб у змешанай тэхніцы.

Напярэдадні свята вясны ўдзельнікі зробяць прыгожую паштоўку з аб’ёмным букетам кветак. З каляровай і гафрыраванай паперы яны скачаюць невялікія шарыкі і прылепяць іх на белую аснову вырабу. Для надання аб’ёму намалююць галінкі з лісточкамі. Гатовы букецік змесцяць ва ўпакоўку, зробленую з дэкаратыўнай паперы цішшу, упрыгожыўшы яе банцікам і сэрцайкам.

На занятках дзеці адгадаюць загадкі пра прыроду і прыродныя з’явы і паслухаюць казку Наталлі Абрамцавай “Дождик”.


Наведванне мерапрыемства платнае.
Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Цудоўны лес, i нам яго берагчы

07.03.2025

Тэматычная кніжная выстаўка “Цудоўны лес, і нам яго берагчы”, падрыхтаваная да Дня пасадкі дрэў, адкрыта ў Кітайскім цэнтры кнігі (пам. 207g) з 7 па 31 сакавіка.

“Весна идёт! Весне дорогу!”

07.03.2025

З 7 сакавіка па 28 красавіка ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) арганізавана кніжная выстаўка “Весна идёт! Весне дорогу!”.



Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты