Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
14 сакавіка а 15-й гадзіне адбудзецца духоўная гутарка з настаяцелем храма Узвіжання Крыжа Гасподняга, старшынёй Выдавецкага савета Беларускай праваслаўнай царквы протаіерэем Алегам Кунцэвічам.
Тэма – “Вялікі пост. Нашто пасціцца сучасным хрысціянам?”.
Вялікі пост – гэта цэнтральны 40-дзённы пост у хрысціянскай традыцыі, мэтай якога з’яўляецца падрыхтоўка верніка да святкавання Вялікадня – галоўнага хрысціянскага свята. Устанаўленне гэтага посту звязана пераважна з памяццю аб саракадзённым пасце Хрыста ў пустыні.
У гэтым годзе Вялікі пост пачаўся 3 сакавіка. Пасля перад святам Вялікадня пачнецца Страсная сядміца, дзе ўспамінаецца распяцце і пахаванне Ісуса Хрыста. Сімвалічнае значэнне, гісторыя традыцыі Вялікага посту, месца і роля ў жыцці верніка-хрысціяніна будуць абмяркоўвацца з протаіерэем Алегам Кунцэвічам.
Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 48.
Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.