Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
14 сакавіка ў 14.30 у зале адукацыйных тэхналогій (пам. 346) у рамках Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу адбудзецца творчая сустрэча з галоўным рэдактарам найстарэйшага расійскага выдавецтва “Маладая гвардыя”, пісьменнікам, музыказнаўцам Марыяй Залескай.
Марыя Кірылаўна Залеская – аўтар фундаментальных біяграфій вялікіх кампазітараў Рыхарда Вагнера і Ферэнца Ліста, якія выйшлі ў серыі “Жыццё знакамітых людзей”. У 2013 г. у Германіі яе біяграфія Вагнера была прызнана лепшай замежнай кнігай пра жыццё кампазітара. Таксама яна даследуе жыццё самага рамантычнага і загадкавага манарха свету – караля Баварыі Людвіга II, які праславіўся вялікай колькасцю пабудаваных ім замкаў і палацаў.
Падчас сустрэчы Марыя Кірылаўна падзеліцца, як гэта – кіраваць найстарэйшым выдавецтвам Расіі, быць спецыялістам па Вагнеры і Лісце і... пісаць іранічную прозу пра сабак (так-так, наша госця любіць мопсаў і для душы піша апавяданні пра іх).
Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.