Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
13 сакавіка а 15-й гадзіне ў зале адукацыйных тэхналогій (пам. 346) у рамках Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу адбудзецца творчая сустрэча з расійскім пісьменнікам, публіцыстам, заслужаным дзеячам мастацтваў Расійскай Федэрацыі Аляксеем Варламавым.
Тэма – “Жанр пісьменніцкіх біяграфій як асэнсаванне шляхоў рускай літаратуры ХХ стагоддзя”.
Аляксей Мікалаевіч – пастаянны аўтар серыі “Жыццё знакамітых людзей” (кнігі пра Міхаіла Прышвіна, Аляксандра Грына, Аляксея Талстога, Рыгора Распуціна, Міхаіла Булгакава, Андрэя Платонава).
Ён раскажа, як працуе з дакументамі і прыводзіць да “адной роўніцы” розныя, часам супрацьлеглыя пункты гледжання, чаму асэнсаванне “вялікай” гісторыі немагчыма без ведання прыватных, на першы погляд, нязначных падрабязнасцей жыцця асобнага чалавека.
Мадэратар – рэдактар, літаратурны крытык Анастасія Шаўчэнка.
Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.