ГалоўнаяМерапрыемствы“Весна идёт! Весне дорогу!”
Урокі фінансавай дасведчанасці. Кібербяспека
Цудоўны лес, i нам яго берагчы

“Весна идёт! Весне дорогу!”

“Весна идёт! Весне дорогу!”
Іншыя Мерапрыемствы
7 сакавіка – 28 красавіка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 164
Месца правядзення

З 7 сакавіка па 28 красавіка ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) арганізавана кніжная выстаўка Весна идёт! Весне дорогу!.

Якой бы казачнай не была зіма, вясну мы чакаем і нават гукаем! Яркае сонейка, звон капяжу, цурчанне ручайка, першыя кветкі – і сэрца б’ецца часцей, поўнае любві і новых ідэй, гатовае да новых здзяйсненняў!

Vesna_idot-1.jpg

Экспазіцыя распавядае пра народныя традыцыі праводзін зімы і сустрэчы вясны, пра Масленіцу і Гуканне вясны, пра тое, як пячы бліны і мірыцца з блізкімі, упрыгожваць дрэвы і спяваць гімны вясне (вяснянкі), вадзіць карагоды і майстраваць птушак, якія на сваіх крылах “прынясуць” вясну.

Vesna_idot-2.jpg

Адчуць водар вясны дапамогуць выданні з карцінамі абуджэння прыроды і стракатымі першацветамі – прадвеснікамі маляўнічай урачыстасці вясны. Кнігі па фларыстыцы натхняць да стварэння незвычайных кветкавых кампазіцый і вясновага настрою.

У рамках выставы 25 сакавіка а 15-й гадзіне адбудзецца дэманстрацыйны майстар-клас па вырабе кветкавых кампазіцый “Сонечны букет”, які правядуць выкладчыкі і навучэнцы Мінскага дзяржаўнага каледжа рамесніцтва і дызайну імя М.А. Кедышкі.

Час працы выставы адпавядае рэжыму працы чытальнай залы міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 36.

Матэрыял пададзены аддзелам бібліятэчнага абслугоўвання.



Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты