Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
8 лютага дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на творчыя заняткі “Лялечны тэатр” у тэхніцы трэш-арта.
У якасці асновы канструкцыі лялечнага тэатра юныя майстры выкарыстаюць шчыльны кардон, які абклеяць чырвонай гафрыраванай паперай. З дапамогай сурвэткі з віскозы зробяць фіранкі, імітуючыя тэатральную заслону, фігуркі персанажаў лялечнага тэатра змайструюць з драўляных палачак, на якія прылепяць мордачкі жывёл.
Дзеці возьмуць удзел у сюжэтна-ролевай гульні “Тэатр”, у якой паспрабуюць сябе ў якасці сцэнарыстаў і рэжысёраў лялечнага спектакля.
Наведванне мерапрыемства платнае.
Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.
Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.
Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.