ГалоўнаяМерапрыемствыПышнасць і вытанчанасць касцюма эпохі Адраджэння
Запрашаем на творчыя заняткі “Лялечны тэатр”
Заняткі па афармленні бібліяграфічных спісаў

Пышнасць і вытанчанасць касцюма эпохі Адраджэння

Пышнасць і вытанчанасць касцюма эпохі Адраджэння
Іншыя Мерапрыемствы
12 лютага
Дата правядзення
15.00–17.00
Час правядзення
пам. 306
Месца правядзення

12 лютага а 15-й гадзіне ў зале дакументаў па мастацтве адбудзецца трэцяя лекцыя па гісторыі касцюма “Пышнасць і вытанчанасць касцюма эпохі Адраджэння”.

Рэнесанс – эпоха росквіту мастацтва, станаўлення навукі і абуджэння творчага пачатку чалавечай асобы. На лекцыі мы пагаворым аб духоўным пераломе і новым успрыманні гуманізму, якія ўзніклі падчас эвалюцыі рэлігійнага светапогляду еўрапейцаў і пашырэння іх уяўленняў аб навакольным свеце. Разам з дызайнерам адзення, стылістам Ірынай Крошнер мы даведаемся пра дзіўныя трансфармацыі, якія адбываліся ў касцюме XIV–XVI стагоддзяў.

Культура Адраджэння стала своеасаблівым сінтэзам антычнай спадчыны і хрысціянскай духоўнасці. На сустрэчы мы разгледзім, як ідэалы антычнай прыгажосці ўвасобіліся ў касцюме Рэнесансу, даведаемся пра значэнне сімволікі ў адзенні і пра тое, як сацыяльныя перамены адбіліся ў стылі і кроі.

Узнавіць атмасферу эпохі дапаможа экспазіцыя з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: альбомы і рэпрадукцыі Леанарда да Вінчы, Рафаэля, Тыцыяна і іншых вялікіх творцаў Адраджэння, якія адлюстроўвалі сучаснікаў у вытанчаных адзеннях, а таксама маляўнічыя выяўленчыя матэрыялы па гісторыі моды, якія здзівяць разнастайнасцю і хараством касцюмаў аднаго з самых яркіх перыядаў развіцця сусветнай культуры.

Не прапусціце магчымасць акунуцца ў свет моды і стылю.

Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 27 53.
Мы ў Instagram.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Сіла – у духоўнасці, праўда – у любові…

18.02.2025

З 18 лютага па 16 сакавіка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная кніжная выстаўка “Сіла – у духоўнасці, праўда – у любові…”, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння беларускай пісьменніцы, перакладчыцы Таісы Мікалаеўны Бондар (1945–2005).



Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты