ГалоўнаяМерапрыемствыПрэзентацыя кнігі “Донбасс – Новороссия. Белорусский взгляд”
Заняткі па афармленні бібліяграфічных спісаў
Чэхаў. Мастацтва натхнення

Прэзентацыя кнігі “Донбасс – Новороссия. Белорусский взгляд”

Прэзентацыя кнігі “Донбасс – Новороссия. Белорусский взгляд”
Іншыя Мерапрыемствы
30 студзеня
Дата правядзення
12.00–13.00
Час правядзення
пам. 346
Месца правядзення

30 студзеня а 12-й гадзіне ў зале адукацыйных тэхналогій (пам. 346) адбудзецца прэзентацыя масава-палітычнага выдання“Донбасс – Новороссия. Белорусский взгляд” пра вайну і мір вачыма беларускіх журналістаў і грамадскіх дзеячаў, лідараў думкі.

У аўтарскую групу ўвайшлі генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Вадзім Гігін, беларускія тэлевядучыя і журналісты Рыгор Азаронак і Ксенія Лебедзева, старшыня “Руху Саюз” Сяргей Лушч.

Няма ніводнага беларуса, які абыякава ставіўся б да цяперашняга становішча ва Украіне. Безліч людзей апынулася ў складанай жыццёвай сітуацыі. Паўразбураныя гарады, сцёртыя з твару зямлі вёскі, вочы дзяцей з дарослым пахмурным поглядам, падвалы, прылёты, слёзы ад гібелі родных і мара – адна на ўсіх – мара аб міры.

Вадзім Гігін падкрэсліў:

Да нас пастаянна звяртаюцца людзі са словамі: шануйце тое, што ў вас ёсць. Беларусь для вельмі многіх стала сімвалам надзеі на мірнае і спакойнае жыццё. Асацыююцца гэтыя словы менавіта з нашай краінай. І, вядома, мы павінны рабіць з гэтага высновы. Разам з тым імкнуцца дапамагчы людзям, якія жывуць у Наваросіі, на Данбасе.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Сіла – у духоўнасці, праўда – у любові…

18.02.2025

З 18 лютага па 16 сакавіка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная кніжная выстаўка “Сіла – у духоўнасці, праўда – у любові…”, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння беларускай пісьменніцы, перакладчыцы Таісы Мікалаеўны Бондар (1945–2005).



Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты