ГалоўнаяМерапрыемствыВялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца
Чэхаў. Мастацтва натхнення
Заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе “Мистер Ракушка”

Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца

Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца
Іншыя Мерапрыемствы
28 студзеня – 30 красавіка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
кальцавая галерэя (2-гі паверх)
Месца правядзення

31 снежня 2024 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў указы № 483 “Аб прысуджэнні прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне»”, № 484 «Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры i мастацтва” і № 485 “Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Беларускі спартыўны Алімп»”. З гэтай нагоды ў бібліятэцы працуе кніжна-ілюстрацыйная выстаўка Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца”, прысвечаная лаўрэатам вышэйадзначаных прэмій.

3-Pr_premii-25.jpg

Дадзеныя прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прысуджаюцца штогод за лепшыя творы мастацкай літаратуры і мастацтва, актыўную дзейнасць у гуманітарнай сферы, якая садзейнічае захаванню і прымнажэнню нацыянальнага культурнага здабытку, выхаванню ў моладзі любві да Айчыны, сцвярджэнню духоўных каштоўнасцей і мастацка-маральных традыцый, ідэй чалавекалюбства, дабрачыннасці і міласэрнасці.

Па выніках 2024 года Глава дзяржавы ўручыў прэміі “За духоўнае адраджэнне” калектыву Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі, калектыву Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў і протаіерэю Алегу Кунцэвічу, настаяцелю прыхода храма Узнясення Крыжа Гасподняга ў Мінску.

1-Pr_premii-25.jpg

Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры i мастацтва былі ўдастоены калектывы Маладзёжнага тэатра эстрады, Гомельскага дзіцячага сацыяльнага пансіяната Шчаслівыя ўсмешкі, Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў, Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі, а таксама Магілёўская абласная арганізацыя БРСМ, тэлерадыёкампанія Магілёў і Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Е.Р. Раманава.

За значны ўклад у захаванне і папулярызацыю традыцыйных рамёстваў, а менавіта за адраджэнне народных тэхналогій саломапляцення прэмію атрымала майстар Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра Ірына Шавельская. Загадчыца аддзела традыцыйнай культуры Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Таццяна Лапкова была ўдастоена прэміі за асабісты ўклад у захаванне і папулярызацыю тэхналогіі аплятання бяростай ганчарнага посуду. Наведвальнікі пазнаёмяцца з працамі метадычнага цэнтра народнай творчасці, якія будуць экспанавацца на выстаўцы.

2-Pr_premii-25.jpg

Не засталіся незаўважанымі дасягненні беларускіх спартсменаў. Яны адзначаны прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Беларускі спартыўны Алімп”. Сярод узнагароджаных – заслужаны трэнер Беларусі, старшы трэнер нацыянальнай каманды па інваспорце РЦАП па паралімпійскіх і дэфлімпійскіх відах спорту Генадзь Вішнякоў, заслужаны майстар спорту Беларусі па вольнай барацьбе Ірына Курачкіна, калектыў Віцебскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву № 1.

У экспазіцыі прадстаўлены кнігі, каталогі, буклеты, артыкулы з перыядычных выданняў, выяўленчыя дакументы – матэрыялы з фондаў бібліятэкі пра ўсіх лаўрэатаў 2024 года, якія высокай духоўнасцю і плённай працай славяць родную Беларусь.


Выстаўка працуе з 28 студзеня па 30 красавіка ў кальцавой галерэі 2-га паверха.
Тэрмін экспанавання можа быць зменены.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.

Матэрыял пададзены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Мерапрыемствы

Сіла – у духоўнасці, праўда – у любові…

18.02.2025

З 18 лютага па 16 сакавіка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная кніжная выстаўка “Сіла – у духоўнасці, праўда – у любові…”, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння беларускай пісьменніцы, перакладчыцы Таісы Мікалаеўны Бондар (1945–2005).



Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты