Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
1 лютага дзіцячы пакой запрашае дзяцей 6–10 гадоў на заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе Святланы Фадзеевай “Мистер Ракушка”.
На старонках кнігі маленькіх чытачоў чакаюць прыгоды смелага і рашучага містэра Ракавінкі – маленькага малюска, які жыў на рачным беразе ў асяроддзі такіх жа, як і ён, ракавінак. У кожнай гісторыі – яркі прыклад храбрасці і стойкасці галоўнага героя, які верыў у сваю мару і ніколі не спыняўся перад цяжкасцямі.
Дзеці адкажуць на пытанні віктарыны па змесце кнігі і пагуляюць у настольную гульню “Глыбакаводнае апусканне”.
Наведванне дзіцячага пакоя бясплатнае.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.
Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.
Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.