Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
З 23 студзеня па 19 лютага ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207а) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка “Адукацыя – уклад у паспяховую будучыню”, прысвечаная Міжнароднаму дню адукацыі.
Гэты Дзень быў абвешчаны Генеральнай асамблеяй ААН 3 снежня 2018 года (рэзалюцыя А/RES/73/25) і штогод адзначаецца 24 студзеня, пачынаючы з 2019 года.
У рэзалюцыі змяшчалася прызнанне таго, што адукацыя адыгрывае ключавую ролю ў фарміраванні ўстойлівага і жыццяздольнага грамадства і садзейнічае дасягненню ўсіх мэт у галіне ўстойлівага развіцця. Перад тварам змены клімату, страты дэмакратычных каштоўнасцей, захавання няроўнасці, росце дыскрымінацыі, нянавісці, гвалту і канфліктаў у глабальным маштабе адукацыя становіцца магутным інструментам як для вырашэння, так і для прадухілення гэтых праблем у будучыні.
Выстаўка, якая прапануецца чытачам, налічвае каля 100 дакументаў на рускай, англійскай, французскай і нямецкай мовах, якія раскрываюць шматгранную дзейнасць ААН, ЮНЕСКА і іншых міжнародных арганізацый, накіраваную на падтрымку інклюзіўнай, даступнай і якаснай адукацыі для ўсіх на працягу ўсяго жыцця.
Экспазіцыя пазнаёміць чытача з вынікамі даследаванняў у сферы адукацыі для ўстойлівага развіцця, вынікамі міжнароднага супрацоўніцтва ў гэтай сферы, развіццём сістэмы адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь.
Сярод прапанаваных дакументаў – матэрыялы навукова-практычных канферэнцый і Сусветнага форуму па адукацыі, праграма ЮНЕСКА “Адукацыя для ўсіх”, аналітычныя агляды сусветных тэндэнцый развіцця навукова-адукацыйнай дзейнасці, зборнікі навуковых артыкулаў і інш.
Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:
- Адукацыя для ўстойлівага развіцця
- Ад пачатковай адукацыі да вышэйшай школы
- Распаўсюджванне пісьменнасці і базавая адукацыя для дарослых. Навучанне на працягу ўсяго жыцця. Дзесяцігоддзе пісьменнасці: адукацыя для ўсіх
- Прафесійная адукацыя
- Міжнароднае і рэгіянальнае супрацоўніцтва ў галіне адукацыі
- Сістэма адукацыі і яе ўдасканаленне ў Рэспубліцы Беларусь
Выстаўка адрасуецца вучоным і спецыялістам у галіне адукацыі, выкладчыкам ВНУ, сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў і агульнаадукацыйных школ, аспірантам, а таксама ўсім, хто цікавіцца сучаснымі праблемамі развіцця адукацыі.
Нацыянальная адукацыя Рэспублікі Беларусь традыцыйна з’яўляецца адной з найвышэйшых каштоўнасцей беларускага народа. Сведчанне дасягнутых вынікаў – датэрміновае выкананне Рэспублікай Беларусь шэрагу Мэт развіцця тысячагоддзя, высокі ўзровень чалавечага развіцця, забеспячэнне палітычнай і сацыяльна-эканамічнай стабільнасці ў краіне. У рэспубліцы працуюць больш за 8 тыс. устаноў адукацыі, якія прадстаўляюць усе яе ўзроўні і ў якіх навучанне і выхаванне больш за 3 млн дзяцей, навучэнцаў, студэнтаў і слухачоў забяспечваюць каля 430 тыс. работнікаў сістэмы адукацыі.
Карысныя спасылкі
- Міжнародны дзень адукацыі
- Міжнародны дзень адукацыі (вэб-сайт ЮНЕСКА)
- Сусветны дзень азбукі Брайля (4 студзеня)
- Міжнародны дзень жанчын і дзяўчынак у навуцы (11 лютага)
- Сусветны дзень навыкаў моладзі (15 ліпеня)
- Міжнародны дзень пісьменнасці (8 верасня)
- Сусветны дзень настаўніка (5 кастрычніка)
- Мэта 4 у галіне ўстойлівага развіцця
- Рэкамендацыі ЮНЕСКА аб адукацыі ў духу міру, праў чалавека і ўстойлівага развіцця
- Пераасэнсуем нашу будучыню – новы грамадскі дагавор у галіне адукацыі
Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.
Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 28.
Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.