ГалоўнаяМерапрыемствыПад кронай белых аблачын
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – 2025 год
Дасканаласць формы: мастацтва скульптуры

Пад кронай белых аблачын

Пад кронай белых аблачын
Іншыя Мерапрыемствы
10 студзеня – 16 лютага
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 205
Месца правядзення

Юбілейная кніжная выстаўка “Пад кронай белых аблачын”, прысвечаная 70-годдзю беларускага паэта, празаіка, парадыста Анатоля Зэкава, праходзіць з 10 студзеня па 16 лютага ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Анатоль Мікалаевіч Зэкаў – аўтар сур’ёзных кніг прозы і паэзіі, зборнікаў сатыры і гумару, кніжак для дзяцей. Яму аднолькава добра ўдаюцца ўзоры філасофскай, пейзажнай, грамадзянскай і любоўнай лірыкі. У любым жанры праяўляецца яго досціп, жывы розум, цікаўнасць да навакольнага свету і свету людзей.

Асноўныя тэмы творчасці А. Зэкава – роздум аб праблемах, якія ставіць жыццё перад чалавекам, чалавецтвам, аб вечным супрацьстаянні дабра і зла, любві і нянавісці.

Zekau_A.-1.jpg
З асабістага архіва Ганны Солушка, галоўнага бібліятэкара аддзела суправаджэння інтэрнэт-партала

У раздзеле “Душа не можа ўтаймавацца” прадстаўлена літаратурная спадчына Анатоля Мікалаевіча. Гэта паэтычныя зборнікі “Боль сумлення”, “Лісты да цябе”, “Генеральскі нумар”, “Параненая памяць”, “Белае сонца бяроз”, “Прыгарадныя чайкі”, зборнікі сатыры і гумару “Дуэль” i “Дуэль-2”, “Каханне на снезе”, “Тары-бары”, кнігі вершаў і казак “Чатыры зярняткі” (2000), “Птушыныя арэлі” (2017), “Непаслухмяны Чмелік” (2019), “Дзе схавалася лета?” (2024) і інш. Многія творы пісьменніка – выдатны матэрыял для гульнёвых заняткаў, інсцэніровак і чытанняў па ролях, для віктарын і конкурсаў. Вершы Анатоля Зэкава перакладзены на іншыя мовы.

У раздзеле “Майстар на ўсе рукі” прадстаўлены публікацыі аб яго жыцці і творчасці, змешчаныя ў перыядычных і энцыклапедычных выданнях.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.



Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты