ГалоўнаяМерапрыемствыРаннехрысціянскі перыяд. Візантыя. Раманскі стыль. Готыка
Новы год пад новым месяцам
Урокі фінансавай дасведчанасці

Раннехрысціянскі перыяд. Візантыя. Раманскі стыль. Готыка

Раннехрысціянскі перыяд. Візантыя. Раманскі стыль. Готыка
Іншыя Мерапрыемствы
14 студзеня
Дата правядзення
15.00–17.00
Час правядзення
пам. 307
Месца правядзення

14 студзеня а 15-й гадзіне ў зале дакументаў па мастацтве адбудзецца другая лекцыя па гісторыі касцюма “Раннехрысціянскі перыяд. Візантыя. Раманскі стыль. Готыка”.

Разам са стылістам і дызайнерам адзення Ірынай Крошнер мы прасочым, як фарміраваўся візантыйскі касцюм, вывучым усходнія ўзоры і малюнкі, якімі дапоўнілася рымскае адзенне візантыйскага перыяду. Таксама даведаемся аб разнастайнасці сімволікі ў аздабленні касцюма візантыйцаў, на вонкавае аблічча якіх вялікі ўплыў аказаў хрысціянскі светапогляд.

Нас чакае знаёмства з канонамі прыгажосці, якія панавалі ў тыя часы і ўздзейнічалі на мастацкую свядомасць і лад жыцця людзей.

Канец сярэднявечча – гэта цудоўныя саборы і рамантычныя замкі, рэлігійны запал, крыжовыя паходы, рыцарства, вытанчанае каханне і людзі ў пышнай вопратцы са шлейфамі, чыя грацыёзнасць пераклікаецца з архітэктурным стылем – готыкай. Змены, якія адбываліся ў грамадстве, не маглі не адбіцца на адзенні таго перыяду.

На сустрэчы мы даведаемся, як пад уплывам гатычнага мастацтва і архітэктуры, рэлігійных намераў, развіцця гандлю і стварэння прафесійных гільдый мяняецца касцюм.

Цікава будзе паслухаць аб развіцці кравецкага майстэрства і ўзнікненні першых швейных тэхнік.

Запрашаем усіх працягнуць знаёмства з асноўнымі этапамі развіцця еўрапейскага касцюма ў гістарычным і сацыяльным кантэксце.

Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 27 53.
Мы ў Instagram.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.



Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты