ГалоўнаяМерапрыемствы“Чыстае золата”
Захавальнік духоўнай спадчыны
Францыск Скарына – жыццё дзеля Слова

“Чыстае золата”

“Чыстае золата”
Іншыя Мерапрыемствы
4 студзеня – 25 лютага
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 305
Месца правядзення

Юбілейная выстаўка да 150-годдзя з дня нараджэння рускага і савецкага кампазітара, дырыжора, педагога, музычна-грамадскага дзеяча Рэйнгольда Морыцавіча Гліэра праходзіць з 4 студзеня па 25 лютага ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Hlier-1.jpg

Чалавек з добрым сэрцам і паэтычнай душой, “чыстае золата” – так суайчыннікі называлі Рэйнгольда Гліэра. Выдатны маэстра быў шчыра ўпэўнены ў тым, што любоў і прыгажосць зменяць наш свет, зробяць яго значна лепшым і дабрэйшым. Творы гэтага кампазітара адрозніваюцца незвычайнай шчырасцю і кранальнай лірычнасцю. У сачыненнях галоўнай ён лічыў мелодыю, якая абавязкова павінна ісці толькі ад сэрца.

Hlier-4.jpg Hlier-3.jpg

Творчая спадчына Гліэра шырокая і разнастайная: 5 опер, 6 балетаў, 3 сімфоніі, 4 інструментальныя канцэрты, музыка для духавога аркестра, для аркестра народных інструментаў, камерныя ансамблі, інструментальныя п’есы, фартэпіянныя і вакальныя сачыненні для дзяцей, музыка для тэатра і кіно. Асобай заслугай музыканта з’яўляецца тое, што ён заклаў асновы савецкага балета.

Hlier-5.jpg

На выставе прадстаўлены кнігі аб жыцці і творчасці кампазітара: Н. Пятрова “Рейнгольд Морицевич Глиэр. 1875–1956: Краткий очерк жизни и творчества”, З. Гулінская “Рейнгольд Морицевич Глиэр”, Р. Гліэр “Статьи и воспоминания”, “Рейнгольд Морицевич Глиэр: Статьи. Воспоминания. Материалы”, М. Леонава “Симфонические произведения Р.М. Глиэра” і інш., а таксама артыкулы з перыядычных выданняў.

Hlier-2.jpg

Асноўную частку экспазіцыі складаюць нотныя выданні твораў Р. Гліэра. Сярод іх – клавір балета “Медны коннік”, сюіты з балетаў “Чырвоны мак” і “Тарас Бульба”, балет-пантаміма “Хрызіс”, фрагменты з оперы “Шах-Сэнем”, уверцюра і ўрыўкі з музычнай драмы “Гюльсара”, сімфанічная паэма “Запавет”, уверцюры “Перамога”, “Ферганскае свята” для вялікага сімфанічнага аркестра і шмат іншых.

Дапаўняюць выставу аўдыядакументы твораў Р. Гліэра з фондаў бібліятэкі, якія можна праслухаць у зале.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.



Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты