ГалоўнаяМерапрыемствыРазмова з адвакатам аб падрыхтоўцы і працэсе здзяйснення здзелкі куплі-продажу нерухомасці
З даверам да жыцця
Павер у сябе

Размова з адвакатам аб падрыхтоўцы і працэсе здзяйснення здзелкі куплі-продажу нерухомасці

Размова з адвакатам аб падрыхтоўцы і працэсе здзяйснення здзелкі куплі-продажу нерухомасці
Іншыя Мерапрыемствы
28 лістапада
Дата правядзення
16.00–17.00
Час правядзення
зала каворкінгу “Атрыум” (1-шы паверх)
Месца правядзення

Запрашаем карыстальнікаў на бясплатную тэматычную сустрэчу з адвакатам, арганізаваную ў рамках сумесных мерапрыемстваў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.

Тэма размовы – “Купля-продаж нерухомасці: як зрабіць правільна”.

Падчас сустрэчы будуць разгледжаны наступныя пытанні:

  • Падрыхтоўчыя этапы да здзяйснення здзелкі
  • Дзе засведчыць здзелку
  • Неабходныя дакументы для афармлення здзелкі
  • Заключэнне дагавора куплі-продажу
  • Разлік паміж бакамі
  • Пераход права ўласнасці і фактычная перадача аб’екта

Кампетэнтна на пытанні аб тым, як правільна аформіць куплю-продаж нерухомай маёмасці, адкажа адвакат, член Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Галіна Мельнічонак.

Па дадзенай тэме падрыхтавана выстава літаратуры з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прадстаўленая ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b).
Спіс літаратуры

Для наведвання мерапрыемства неабходна мець чытацкі білет ці білет сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.
Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 68293 27 28.

Чытайце таксама, як прайшла сустрэча, і сачыце за анонсамі наступных мерапрыемстваў.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.



Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты