ГалоўнаяМерапрыемствыЦыкл “Літаратурны алімп Беларусі”: Тамара Краснова-Гусачэнка
Простыя сюжэты. Частка 3
Запрашаем на творчыя заняткі “Восеньскае дрэва”

Цыкл “Літаратурны алімп Беларусі”: Тамара Краснова-Гусачэнка

Цыкл “Літаратурны алімп Беларусі”: Тамара Краснова-Гусачэнка
Іншыя Мерапрыемствы
31 кастрычніка
Дата правядзення
16.00–17.30
Час правядзення
галерэя "Лабірынт" (3-ці паверх)
Месца правядзення

31 кастрычніка а 16-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх) адбудзецца першая сустрэча з заслужаным дзеячам культуры Рэспублікі Беларусь Тамарай Красновай-Гусачэнкай у межах цыкла сустрэч з лаўрэатамі Нацыянальнай літаратурнай прэміі і з заслужанымі дзеячамі культуры Рэспублікі Беларусь “Літаратурны алімп Беларусі”.

Тамара Іванаўна – шматразовы лаўрэат міжнародных, рэспубліканскіх і абласных літаратурных конкурсаў, першы лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі “Лепшы твор паэзіі”, адзіны ў Беларусі ўладальнік залатога медаля “Цютчаў” у намінацыі “Паэзія”, ганаровых званняў “Віцяблянін года”, “Чалавек года Віцебшчыны”.

Пісьменніца падзеліцца знаходкамі на ніве літаратуры, паспрабуе адказаць на пытанні: які ён герой нашага часу? чым ён цікавіцца? што яго хвалюе? дзе ўзяць прататыпаў для літаратурных герояў?

У праграме – яркае мастацкае слова, гучныя чытанні, абмен думкамі, музычныя кампазіцыі на словы пісьменніцы і памятная аўтограф-сесія.

Шчыра запрашаем усіх, хто цікавіцца сучаснай беларускай літаратурай і сапраўдных аматараў кнігі на адкрыццё цыкла творчых сустрэч “Літаратурны алімп Беларусі”.

Арганізатары: Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Саюз пісьменнікаў Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Чытайце таксама, як прайшла сустрэча.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадкасцю.



Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты