ГалоўнаяМерапрыемствыПростыя сюжэты. Частка 3
Запрашаем на творчыя заняткі “Надвор’е за акном”
Цыкл “Літаратурны алімп Беларусі”: Тамара Краснова-Гусачэнка

Простыя сюжэты. Частка 3

Простыя сюжэты. Частка 3
Іншыя Мерапрыемствы
30 кастрычніка – 15 студзеня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
галерэя "Лабірынт" (3-ці паверх)
Месца правядзення

30 кастрычніка адбылося ўрачыстае адкрыццё фотавыстаўкі Віктара Бутры “Простыя сюжэты. Частка 3”.

Віктар Бутра – вядомы беларускі фатограф-аматар, ганаровы член фотаклуба “Мінск” і Беларускага грамадскага аб’яднання фатографаў, удзельнік рэспубліканскіх і міжнародных выставак і конкурсаў, уладальнік шэрагу прэмій і ўзнагарод.

Прадмет здымкі аўтара – простыя сюжэты: простыя на першы погляд, простыя праўдзівасцю і трагічнасцю, простыя таму, што захаваная на фота гісторыя – рэпартажны здымак рэальнага жыцця, якое ідзе напрамкі, не выбіраючы лёгкіх шляхоў.

“Простыя сюжэты. Частка 3” – трэцяя аднайменная персанальная выстаўка мастака – першыя былі адкрыты ў 2004-м (“Простыя сюжэты”) і 2021 гадах (“Простыя сюжэты. Частка 2”).

Стваральнік культавых і нават эмблематычных для беларускай фатаграфіі твораў, аўтар такіх вядомых работ, як “Натхненне дантыста”, “Неспрыяльны зыход” і інш., Бутра захапіўся фотамастацтвам з першых выпадкова ўбачаных старонак, і сёння па-ранейшаму аддае перавагу аналагавай, плёначнай фатаграфіі перад лічбавай, паколькі “выява на здымку, зробленым без выкарыстання зуму з убудаваным маторам, больш адпавядае ўспрыманню рэчаіснасці вокам, у той час як многія з лічбавых фота выглядаюць як аплікацыя”.

У галерэі прадстаўлены работы, выкананыя цягам 1960–2010 гг. Многія з іх экспануюцца ўпершыню. Асобным фотаапавяданням, серыям гісторый з жыцця, зафіксаваным на здымках, уласцівыя разнапланавасць, рэпартажнасць, спачуванне да персанажаў, адхіленасць аўтара ад фіксаваных падзей, філасофскае і псіхалагічнае напаўненне, метафарычнасць, шматзначнасць, гумар і дакументальнасць.


Дата заканчэння выстаўкі 15 студзеня 2025 года.
Тэрмін экспанавання можа быць зменены.
Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.



Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты