Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
26 кастрычніка дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на творчыя заняткі па пластылінаграфіі “Восеньскае дрэва”.
З дапамогай асноўных прыёмаў тэхнікі пластылінаграфіі юныя ўдзельнікі створаць аб’ёмную восеньскую карціну.
На падрыхтаваную аснову чорнага колеру дзеці наклеяць выразаны шаблон ствала дрэва, які запоўняць жгуцікамі з пластыліну карычневага колеру. Пышную крону дрэва юныя мастакі зробяць з пластылінавых расплюшчаных шарыкаў жоўтага і аранжавага колеру.
У працэсе гутаркі дзеці адкажуць на пытанні аб характэрных прыкметах восені і восеньскіх з’явах.
Наведванне мерапрыемства платнае.
Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.
Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.
Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.