Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
Юбілейная выстава “Кампазітар-наватар”, прысвечаная 150-годдзю з дня нараджэння аўстрыйскага кампазітара, музыказнаўца і дырыжора Арнольда Шонберга (1874–1951), праходзіць з 5 верасня па 26 верасня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).
Арнольд Шонберг – сусветна вядомы аўстрыйскі і амерыканскі кампазітар, музычны тэарэтык, найвыдатнейшы прадстаўнік экспрэсіянізму, заснавальнік новай венскай школы. Нарадзіўся ў Вене. У юнацтве некалькі гадоў працаваў у банку, а пасля цалкам прысвяціў сябе музыцы.
Родапачынальнік атанальнай музыкі і 12-тонавай сістэмы кампазіцыі (вядомай таксама як “дадэкафонія” або “серыйная тэхніка”). Шонберг прапагандаваў тэорыю, якая адмаўляе танальнасць і лад, заклікаў да адмовы ад выкарыстання кансанансаў, паўтарэння тэматычных дэталяў. Кампазітар прапаноўваў цалкам ігнараваць любыя прыёмы і сродкі выразнасці, уласцівыя танальнай музыцы. Гэты метад стаўся самым уплывовым для еўрапейскай і амерыканскай класічнай музыкі ХХ стагоддзя.
Асаблівую цікавасць уяўляюць такія сачыненні кампазітара, як опера “Шчаслівая рука” (1913), монадрама “Чаканне” (1909), сімфанічная кантата “Песні Гурэ” (1911), меладэкламацыя “Месяцовы П’еро” (1912), сачыненні для аркестра.
Паралельна са складаннем музыкі, арганізацыяй канцэртаў і выступленнямі ў якасці дырыжора Шонберг быў таксама аўтарам мноства кніг, падручнікаў, тэарэтычных даследаванняў і артыкулаў.
На выставе прадстаўлены вакальныя “Жыццё ў мроях”, “Песня дзяўчыны”, “Джэйн Грэй” для голасу і фартэпіяна) і харавыя сачыненні кампазітара (“Тры народныя песні” для змешанага хору без суправаджэння, “Тры сатыры” для хору), п’есы для фартэпіяна і аркестра, струнны секстэт “Прасветленая ноч”, меладрама “Месяцовы П’еро”, а таксама гуказапісу твораў кампазітара. Дапоўняць экспазіцыю навучальны дапаможнік “Упражнения по композиции для начинающих” і перапіска А. Шонберга.
Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.
Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.
Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.