Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
6 верасня а 12-й гадзіне ў атрыуме 2-га паверха бібліятэкі сумесна з Саюзам пісьменнікаў Беларусі адбудзецца прэзентацыя выдання “Молдаване Беларуси: этнокультурная идентичность и интеграция”.
Рэспубліка Беларусь – поліэтнічная і поліканфесійная краіна, дзе жывуць прадстаўнікі звыш 150 нацыянальнасцей і больш за 20 рэлігійных канфесій і кірункаў. У нацыянальным складзе насельніцтва дадзенай краіны малдаўская этнакультурная агульнасць займае 11-е месца.
Малдаване Беларусі – гэта людзі, якія прыехалі сюды ў розныя гады і ў сувязі з рознымі абставінамі: хтосьці атабарыўся тут пасля Вялікай Айчыннай вайны, хтосьці вучыўся ў беларускіх ВНУ, многія прыехалі сюды на працу па накіраванні і, прыкіпеўшы да гэтай краіны, засталіся тут жыць. Малдаване ўносяць свой уклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі, працуюць у самых розных сферах прафесійнай дзейнасці.
У дадзенай манаграфіі ўпершыню ў этналагічнай навуцы вывучаны малдаване Беларусі і асаблівасці іх этнакультурнай ідэнтычнасці. На аснове шырокага палявога матэрыялу прадстаўлены якасны стан малдаўскай этнічнай супольнасці (структура, дыяспары, працэсы міжэтнічнага ўзаемадзеяння, адаптацыі, інтэграцыі), уклад малдаван у сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё Беларусі.
Даследаванне выканана на стыку этналогіі, этнасацыялогіі і культурнай антрапалогіі. Уяўляе цікавасць для спецыялістаў, якія вывучаюць лакальныя групы і дыяспары.
Тэлефон для СМІ: (8 017) 293 27 56.
Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.
Чытайце таксама, як прайшла прэзентацыя.