ГалоўнаяМерапрыемствыПрэзентацыя выдання “От Брестской крепости к олимпийской вершине”
Прэзентацыя кнігі “Молдаване Беларуси: этнокультурная идентичность и интеграция”
Заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе “Аистёнок по имени Лик”

Прэзентацыя выдання “От Брестской крепости к олимпийской вершине”

Прэзентацыя выдання “От Брестской крепости к олимпийской вершине”
Іншыя Мерапрыемствы
5 верасня
Дата правядзення
14.00–16.00
Час правядзення
атрыум (2-гі паверх)
Месца правядзення

5 верасня а 14-й гадзіне ў атрыуме 2-га паверха бібліятэкі ў рамках Тыдня спорту і здароўя адбудзецца прэзентацыя выдання “От Брестской крепости к олимпийской вершине”.

У ім змешчаны ўспаміны першага ў гісторыі беларускага спорту алімпійскага чэмпіёна Сяргея Лаўрэнцьевіча Макаранкі пра жыццёвы шлях, партнёра, разам з якім ён заваяваў золата на Алімпійскіх гульнях у Рыме ў 1960 годзе, аб развіцці веславання на байдарках і каноэ ў нашай краіне.

Кніга выдадзена пры фінансавай падтрымцы Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь. Запісаў і па-мастацку аздобіў успаміны спартсмена яго сябар, пісьменнік-журналіст Іван Іванавіч Кахновіч.

Мерапрыемства ладзіцца з мэтай прапаганды здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця сярод навучэнцаў і студэнтаў, далучэння іх да сістэматычных заняткаў фізічнай культурай і спортам, папулярызацыі алімпійскіх відаў спорту ва ўстановах вышэйшай, агульнай сярэдняй, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, а таксама прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Падчас прэзентацыі адбудзецца аўтограф-сесія з аўтарам –алімпійскім чэмпіёнам па веславанні на каноэ-двойцы Сяргеем Макаранкам.

Арганізатары: Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, установа “Рэспубліканскі цэнтр фізічнага выхавання навучэнцаў і студэнтаў”, Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь, Беларуская алімпійская акадэмія, Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Чытайце таксама, як прайшла прэзентацыя.

Мерапрыемствы

Велікан: Антон Брукнер

03.09.2024

Юбілейная выстава “Велікан: Антон Брукнер”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння аўстрыйскага кампазітара, арганіста, сімфаніста, царкоўнага музыканта, педагога, праходзіць з 3 верасня па 7 кастрычніка ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).



Бібліятэкарам