Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
7 верасня дзіцячы пакой запрашае дзяцей 6–10 гадоў на заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе Ларысы Сперанскай “Аистёнок по имени Лик”.
На занятках дзеці паслухаюць добрую казку пра прыгоды маленькага, але вельмі адважнага бусляня Ліка, які згубіўся ў лесе. Яны даведаюцца, якія выпрабаванні трэба будзе прайсці Ліку, каб знайсці дарогу дадому і вярнуцца да мамы.
Юныя ўдзельнікі адкажуць на пытанні віктарыны па змесце кнігі і намалююць белага бусла.
Наведванне дзіцячага пакоя бясплатнае.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.
Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.
Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.