ГалоўнаяМерапрыемствыДарога праз жыццё
Упершыню ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пройдзе баль “Бібліятэчнае лета”
Моладзь і свет: на шляху вырашэння глабальных праблем

Дарога праз жыццё

Дарога праз жыццё
Іншыя Мерапрыемствы
2 жніўня – 15 верасня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 205
Месца правядзення

Юбілейная кніжная выстаўка “Дарога праз жыццё”, прысвечаная 95-годдзю з дня нараджэння паэта, празаіка, драматурга Аляксандра Сяргеевіча Ставера (1929–1995), праходзіць з 2 жніўня па 15 верасня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Каб любіць Беларусь нашу мілую,
Трэба ў розных краях пабываць.
Разумею цяпер, чаму з выраю
Жураўлі на Палессе ляцяць…
Алесь Ставер

Аляксандр Сяргеевіч Ставер – адзін з тых адданых людзей сваей працы, чый талент кранае цеплынёй і шчырасцю ўсіх, хто знаёміцца з яго творчасцю. Адметнасць яго паэзіі заключаецца ў гістарычнай тэматыцы, блізкіх, душэўных, народных вобразах і беларускіх звычаях. Свой жыццёвы шлях і паўсядзенную рэчаіснасць – вось што ён адлюстроўвае і даносіць да нас з вамі. У кожным радку аўтар услаўляе беларускі народ, яго мужнасць і каханне да радзімы. Яго лірычныя творы вызначаюцца мілагучнасцю, шчырасцю інтанацый, свежасцю паэтычнага мыслення, уменнем тонка перадаваць пачуцці і думкі чалавека.

Першы раздзел выстаўкі “Край натхнення” знаёміць з раманам “Пад канвоем” (1981), кнігамі прозы “Да сваіх” (1974), “Лясныя аповесці” (1986), паэтычнымі зборнікамі “Золак над Бярозай” (1959), “Ластаўкі перад дажджом” (1967), “Лірнік” (1975), “Жнівеньскі вырай” (1979), зборнікамі для дзяцей “Касцер не гасне” (1961), “Пад вясёлкавай дугой” (1984) і інш., а таксама з творамі пісьменніка ў шматлікіх зборніках і перыядычных выданнях.

Вялікая колькасць яго вершаў была пакладзена на музыку. І гэта вядомыя песні кожнаму: “Жураўлі на Палессе ляцяць”, “А мне ў шчасце верыцца”, “Беларусачка” і інш. На выстаўцы прадстаўлены таксама нотныя выданні твораў паэта.

Пазнаёміцца з лёсам Алеся Ставера, яго станаўленнем як паэта, можна ў другім раздзеле экспазіцыі “Спадчына паэта”.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Велікан: Антон Брукнер

03.09.2024

Юбілейная выстава “Велікан: Антон Брукнер”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння аўстрыйскага кампазітара, арганіста, сімфаніста, царкоўнага музыканта, педагога, праходзіць з 3 верасня па 7 кастрычніка ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).



Бібліятэкарам