ГалоўнаяМерапрыемствыУпершыню ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пройдзе баль “Бібліятэчнае лета”
Запрашаем на творчыя заняткі “Садавіна і гародніна”
Дарога праз жыццё

Упершыню ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пройдзе баль “Бібліятэчнае лета”

Упершыню ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пройдзе баль “Бібліятэчнае лета”
Іншыя Мерапрыемствы
10 жніўня
Дата правядзення
12.00–16.30
Час правядзення

10 жніўня а 12-й гадзіне ўпершыню ў бібліятэцы пройдзе баль “Бібліятэчнае лета”, які збярэ ўсіх, хто любіць музыку, кнігі, танцы і прыгожыя строі.

Танцавальныя калектывы з розных гарадоў Беларусі збяруцца ў гэты дзень разам, каб прадставіць маштабную танцавальную праграму. Мінскі “Dancing time”, гомельскі “Сярэбраны век”, магілёўскі “Серпанцін”, бабруйскі “Паланэз” – на першы баль у бібліятэцы завітае каля 100 падрыхтаваных танцораў. Да праграмы далучацца і іншыя танцавальныя калектывы краіны. На шматлікіх майстар-класах зацікаўленыя госці таксама змогуць засвоіць танцы і на некалькі гадзін пагрузіцца ў атмасферу балю.

Бібліятэчныя залы ў гэты дзень будуць адчынены для ўсіх жадаючых. Зала беларускай літаратуры (пам. 205) прапануе майстэрню рэстаўратара. У зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) можна будзе паслухаць гучанне вінілавых пласцінак праз навушнікі. Зала дакументаў па мастацтве (пам.306) прадставіць экскурсію па кніжна-ілюстрацыйнай выстаўцы “Жывапісец танцоўшчыц”, прысвечанай Эдгару Дэга. Застацца сам-насам з унікальнай і рэдкай кнігай, напоўніцца яе хараством і атмасферай можна будзе ў музеі кнігі.

У галерэі “Лабірынт” (пам. 345) будзе працаваць музычна-літаратурная гасцёўня. Вядома ж свята не абыдзецца і без “Гульнявога бальнага салона”, дзе можна будзе правесці час за традыцыйнымі шашкамі, шахматамі і паўдзельнічаць у дэтэктыўных гульнях “Шэрлак Холмс” і “Знікненне на французскім прыдворным балі XVIII стагоддзя”.


Уваход вольны.
Папярэдняя рэгістрацыя не патрэбна.
Пажадана прытрымлівацца бальнага дрэс-коду.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 28 06.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Чытайце таксама, як прайшло мерапрыемства.

Мерапрыемствы

Велікан: Антон Брукнер

03.09.2024

Юбілейная выстава “Велікан: Антон Брукнер”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння аўстрыйскага кампазітара, арганіста, сімфаніста, царкоўнага музыканта, педагога, праходзіць з 3 верасня па 7 кастрычніка ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).



Бібліятэкарам