Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
Кошт наведвання
Запрашаем на навагодняе тэатралізаванае прадстаўленне “Цуда-казка ПРА.замароз.Ку”!
Новы год у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі – гэта заўсёды грандыёзная і доўгачаканая падзея! Вясёлы музычны спектакль, маляўнічыя дэкарацыі, яркія персанажы, інтэрактыўны сюжэт з мноствам гульняў і заданняў, бліскучы гумар і чараўніцтва навагодняга свята – вось што чакае дзяцей, а таксама іх бацькоў на навагоднім тэатралізаваным прадстаўленні “Цуда-казка ПРА.замароз.Ку”.
Глядач убачыць вясёлую павучальную казку, у якой дабро абавязкова перамагае! Зімовы чараўнік Дзед Мароз са сваімі памочнікамі пройдзе праз самыя неверагодныя і захапляльныя прыгоды. Гледачам прыйдзецца пераадолець мноства перашкод, каб дапамагчы галоўным героям перамагчы зло і яшчэ раз усвядоміць, што шчырасць і добрае сэрца здольныя змяніць да лепшага нават самых заўзятых злодзеяў!
Кошт уваходнага квітка – 14 рублёў (дзецям да 3-х гадоў бясплатна).
Купіць квіток
Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 25 57, 293 29 99.
Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.