ГалоўнаяМерапрыемствыАдкрыццё першай выстаўкі цыкла “Зара вызвалення займаецца над Беларуссю”
Размова з адвакатам аб правах і абавязках жыхароў у перыяд правядзення капітальнага рамонту
Цуда-казка ПРА.замароз.Ку

Адкрыццё першай выстаўкі цыкла “Зара вызвалення займаецца над Беларуссю”

Адкрыццё першай выстаўкі цыкла “Зара вызвалення займаецца над Беларуссю”
Іншыя мерапрыемствы
14 лістапада – 31 снежня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
кальцавая галерэя (3-ці паверх)
Месца правядзення

14 лістапада адбылося адкрыццё першай кніжна-дакументальнай выстаўкі з цыкла “Зара вызвалення займаецца над Беларуссю”, прымеркаванага да 80-годдзя вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Мэта сумеснага праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь – паказ хронікі вызвалення, важнасці гэтай падзеі для беларускага насельніцтва, фарміраванне гістарычнай свядомасці і выхаванне патрыятызму ў сучаснікаў.

У першай частцы маштабнай экспазіцыі раскрыта тэма вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў з верасня па снежань 1943 года, паказаны погляд на падзеі сучасных беларускіх і расійскіх гісторыкаў, журналістаў, навуковых супрацоўнікаў музеяў і архіваў Беларусі і Расіі.


У мерапрыемстве ўзялі ўдзел гісторыкі, архівісты, прагучаць паэтычныя радкі з твораў беларускіх паэтаў.


Выстаўка працуе ў кальцавой галерэі 3-га паверха да 31 снежня 2024 года.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.
Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Зімовыя карункі

08.12.2023

Святочная выстава “Зімовыя карункі”, прымеркаваная да Новага года і Каляд, працуе з 8 снежня ў кальцавой галерэі 2-га паверха.

Жыў-быў сабака: вобраз сабакі ў творах мастацтва

07.12.2023

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Жыў-быў сабака: вобраз сабакі ў творах мастацтва” з калекцыі выяўленчых дакументаў Нацыянальнай бібліятэкі праходзіць з 7 снежня па 4 студзеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Годнасць, свабода і справядлівасць для ўсіх

07.12.2023

З 7 снежня па 10 студзеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстава “Годнасць, свабода і справядлівасць для ўсіх”, прысвечаная Дню праў чалавека і 75-годдзю прыняцця Усеагульнай дэкларацыі праў чалавека.

Паэзія, узважаная сэрцам

05.12.2023

Юбілейная выстаўка “Паэзія, узважаная сэрцам”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння паэта, кінадраматурга, перакладчыка, заслужанага дзеяча культуры Беларусі Анатоля Сцяпанавіча Вялюгіна (1923–1994), праходзіць з 5 снежня па 4 студзеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Сіла роднай зямлі

02.12.2023

Юбілейная выстаўка “Сіла роднай зямлі”, прысвечаная 80-годдзю беларускага пісьменніка Казіміра Вікенцьевіча Камейшы, праходзіць з 2 снежня па 2 студзеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).



Бібліятэкарам