ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем на творчыя заняткі “Сланечнік”
Белая ластаўка Беларусі
Бібліятэчная справа: гісторыя і сучаснасць

Запрашаем на творчыя заняткі “Сланечнік”

Запрашаем на творчыя заняткі “Сланечнік”
Іншыя мерапрыемствы
23 верасня
Дата правядзення
15.00–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

23 верасня дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на творчыя заняткі “Сланечнік”.

Жоўтая кветка сланечніка нагадвае сонейка. Для выканання маляўнічага вырабу ў новай тэхніцы выяўленчага мастацтва – гратаж – дзецям спатрэбяцца васковая крэйда, белая шчыльная папера, акварэль, чорная гуаш і драўляныя палачкі-шпажкі.

На папяровым полі з белай агароджай і зялёнай траўкай “вырасце” багаты ўраджай сланечнікаў.


Наведванне дзіцячага пакоя платнае.
Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Белая ластаўка Беларусі

20.09.2023

Юбілейная выстаўка “Белая ластаўка Беларусі”, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння беларускай паэтэсы і перакладчыцы, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Ніны Мацяш (1943–2008), праходзіць з 20 верасня па 30 кастрычніка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Свет без войнаў і насілля

14.09.2023

Тэматычная выстава “Свет без войнаў і насілля!”, прысвечаная Міжнароднаму дню міру, адкрыта з 14 верасня па 10 кастрычніка ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207).

Рэспубліка Татарстан: кнігі ў прасторы культуры

12.09.2023

12 верасня ў рамках Дзён культуры Рэспублікі Татарстан у Рэспубліцы Беларусь у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося адкрыццё кніжнай выставы “Рэспубліка Татарстан: кнігі ў прасторы культуры”.



Бібліятэкарам