ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем на выставу “Бацькаўшчына. У пошуках страчанага”
Курс "Камп'ютар з нуля"
Майстар-клас па роспісе абярэгавых яек у тэхніцы “пісанка”

Запрашаем на выставу “Бацькаўшчына. У пошуках страчанага”

Запрашаем на выставу “Бацькаўшчына. У пошуках страчанага”
Іншыя мерапрыемствы
15 верасня – 15 кастрычніка
Дата правядзення
10.00–18.00
Час правядзення
музей кнігі (пам. 347)
Месца правядзення

15 верасня да Дня бібліятэк Нацыянальная бібліятэка і вядомы беларускі калекцыянер, мецэнат і грамадскі дзеяч, лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” Уладзімір Ліхадзедаў адкрываюць у музеі кнігі выставу “Бацькаўшчына. У пошуках страчанага”.

Шырокай грамадскасці прадстаўлена ўнікальная магчымасць пабачыць сапраўдны скарб – асобнікі з бібліятэчнага фонду У. Ліхадзедава. Калекцыя ўключае каштоўныя рукапісы, старадрукі, рэдкія кнігі і перыёдыку XVI–XX ст., набытыя пры падтрымцы дзяржавы, перададзеныя ў дар і на дэпазітарнае захоўванне бібліятэцы.

Сярод іх каштоўны і знакавы помнік культуры – прывілей караля Рэчы Паспалітай Мінскаму ўніяцкаму манастыру (1617); рукапісныя рэгістрацыйныя кнігі культавых устаноў XVІІI–ХІХ стст.; хамаіл – рукапіс беларускіх татар; славянскія і еўрапейскія старадрукі XVІІI ст. Дэманструюцца экзэмпляры адной з першых беларускіх газет ХІХ ст. “Гродненские губернские ведомости”, выданні, прысвечаныя перыяду напалеонаўскіх войнаў, дакументы перыяду Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў і інш.

Выстава арганізавана напярэдадні 20-годдзя гісторыка-асветніцкага праекта “Бацькаўшчына. У пошуках страчанага”.

Супраца калекцыянера і Нацыянальнай бібліятэкі скіравана на пошук, выяўленне, вяртанне і захаванне дакументальнай спадчыны Беларусі ў дзяржаўных зборах; навуковае даследаванне помнікаў айчыннай кніжна-пісьмовай культуры; папулярызацыю дакументальнай спадчыны ў нацыянальнай сістэме культуры, адукацыі і выхавання.


Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.
Час работы выставы адпавядае рэжыму работы музея кнігі.

Экспазіцыя будзе адкрыта для наведвання да 15 кастрычніка 2023 г.
Дата яе завяршэння можа быць зменена.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 81, 293 27 22.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Мерапрыемствы

Белая ластаўка Беларусі

20.09.2023

Юбілейная выстаўка “Белая ластаўка Беларусі”, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння беларускай паэтэсы і перакладчыцы, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Ніны Мацяш (1943–2008), праходзіць з 20 верасня па 30 кастрычніка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Свет без войнаў і насілля

14.09.2023

Тэматычная выстава “Свет без войнаў і насілля!”, прысвечаная Міжнароднаму дню міру, адкрыта з 14 верасня па 10 кастрычніка ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207).

Рэспубліка Татарстан: кнігі ў прасторы культуры

12.09.2023

12 верасня ў рамках Дзён культуры Рэспублікі Татарстан у Рэспубліцы Беларусь у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося адкрыццё кніжнай выставы “Рэспубліка Татарстан: кнігі ў прасторы культуры”.



Бібліятэкарам