ГалоўнаяМерапрыемствыРэспубліка Татарстан: кнігі ў прасторы культуры
Майстар-клас па роспісе абярэгавых яек у тэхніцы “пісанка”
Прэс-канферэнцыя да Дня бібліятэк

Рэспубліка Татарстан: кнігі ў прасторы культуры

Рэспубліка Татарстан: кнігі ў прасторы культуры
Іншыя мерапрыемствы
12–24 верасня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
галерэя "Атрыум" (3-ці паверх)
Месца правядзення

12 верасня ў рамках Дзён культуры Рэспублікі Татарстан у Рэспубліцы Беларусь у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося адкрыццё кніжнай выставы “Рэспубліка Татарстан: кнігі ў прасторы культуры”.

З прывітальным словам на яе адкрыцці выступілі міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Маркевіч і міністр культуры Рэспублікі Татарстан Ірада Аюпава. У мерапрыемстве таксама ўзялі ўдзел генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Татарстан Мадзіна Цімерзянава, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі і бібліятэчнай супольнасці.

Tatarstan-3.jpg

У экспазіцыі прадстаўлена больш за 150 кніг: ад энцыклапедычных да рэпрынтных выданняў. Калекцыя складзена так, што наведвальнікі могуць атрымаць шырокія веды пра гісторыю татар і Татарстана з найстаражытнейшых часоў да навейшай гісторыі, пра знакамітых асоб-татар, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё Расійскай Федэрацыі, а таксама пра знакамітых людзей, якія служылі росквіту Татарстана.

Тут прадстаўлены альбомы аб найбагацейшых музейных калекцыях Татарстана і кнігі аб народных промыслах, скураной мазаіцы, разьбе па дрэве, чаканцы, традыцыйных нацыянальных святах народаў, якія пражываюць у рэспубліцы, працы, прысвечаныя развіццю тэатраў рэспублікі, даследаванню нацыянальнага касцюма, кнігі па кіно і фотамастацтве.

Сярод экспанатаў – 26 выданняў на татарскай мове. Татары Беларусі могуць далучыцца да літаратуры на роднай мове.

Кнігі перададзены ў дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Калекцыю дапоўнілі алічбаваныя арыгіналы арабаграфічных рукапісаў на старабеларускай мове, якія захоўваюцца ў рэдкім фондзе Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Татарстан.

У рамках мерапрыемства адбылася сустрэча творчай інтэлігенцыі Беларусі і Татарстана. Галоўная тэма – культурнае супрацоўніцтва дзвюх рэспублік. Абодва бакі выказалі зацікаўленасць ва ўсталяванні доўгатэрміновых культурных сувязей. Былі падпісаны пагадненні паміж Дзяржаўным гісторыка-архітэктурным і мастацкім музеем-запаведнікам “Казанскі Крэмль” і Замкавым комплексам “Мір”, Нацыянальным музеем Рэспублікі Татарстан і Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным музеем Рэспублікі Татарстан і Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь.

Для ганаровых гасцей правялі экскурсію па “алмазе ведаў”, пазнаёмілі са стогадовай гісторыяй і архітэктурай установы.

У рамках сустрэчы бакі абмяняліся памятнымі падарункамі.

З выставай можна азнаёміцца ў галерэі “Атрыум” да 24 верасня 2023 года.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Белая ластаўка Беларусі

20.09.2023

Юбілейная выстаўка “Белая ластаўка Беларусі”, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння беларускай паэтэсы і перакладчыцы, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Ніны Мацяш (1943–2008), праходзіць з 20 верасня па 30 кастрычніка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Свет без войнаў і насілля

14.09.2023

Тэматычная выстава “Свет без войнаў і насілля!”, прысвечаная Міжнароднаму дню міру, адкрыта з 14 верасня па 10 кастрычніка ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207).



Бібліятэкарам