ГалоўнаяМерапрыемствыЖыццёвая ісціна
Заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе “Юра, Лёша и жители планеты Весёлая”
Акіяны: захаванне і рацыянальнае выкарыстанне

Жыццёвая ісціна

Жыццёвая ісціна
Іншыя мерапрыемствы
9 чэрвеня – 12 ліпеня
Дата правядзення
10.00–20.00
Час правядзення
пам. 205
Месца правядзення

Юбілейная выстаўка “Жыццёвая ісціна”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка, заслужанага работніка культуры Уладзіміра Рыгоравіча Правасуда (1933–2011), праходзіць з 9 чэрвеня па 12 ліпеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Уладзімір Рыгоравіч быў чалавекам з багатай жыццёвай і творчай біяграфіяй. Ён працаваў у раённым і рэспубліканскім перыядычным друку, у тым ліку больш за 30 гадоў – у часопісе “Вожык”. Друкавацца пачаў з 1953 года, з’яўляецца аўтарам гумарыстычна-сатырычных жанрава разнастайных твораў – баек, эпіграм, карыкатур, гумарэсак, мініяцюр, нарысаў. Правасуд –аўтар тэкстаў да амаль 60 агітацыйных плакатаў.

Яго творам уласцівы пільнасць назіранняў і трапнасць гумарыстычных дэталяў. Іронія, гіпербала, нечаканае параўнанне, глыбіннае веданне жыцця – вось тая “соль”, што робіць творчасць пісьменніка вострай, надзённай, цікавай.

Акрамя гумарыстычных і сатырычных твораў, Уладзімір Правасуд пісаў нарысы і лірычныя вершы, прысвечаныя людзям нашай краіны – героям вайны і пасляваеннай працы, шчыра ўлюбёным у сваю зямлю і сваю справу.

Ён перакладаў лірыку з армянскай, башкірскй, лезгінскай, літоўскай, рускай, татарскай, украінскай і фінскай літаратур.

На выстаўцы прадстаўлены асобныя выданні У.Р. Правасуда: трохтомны збор твораў з аўтографам на тытульным лісце, кнігі “Ветэран” (1968), “Бабрыная справа” (1969), “Соль і перац” (1976), “Цёшча і аўтамабіль” (1984), “Працоўны поўдзень” (1983), “Маўклівая пушча” (1989) і інш., калектыўныя зборнікі з творамі пісьменніка, кнігі з яго прадмовамі. Экспазіцыя дапоўнена артыкуламі з часопісаў “Вожык”, “Работніца і сялянка”, “Маладосць”, “Родная прырода”, у якіх у поўнай меры раскрываецца яго гумарыстычны талент.


Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Мроі ў садах Версаля

25.09.2023

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Мроі ў садах Версаля”, прысвечаная 320-годдзю з дня нараджэння французскага мастака Франсуа Бушэ (1703–1770), праходзіць з 25 верасня па 29 кастрычніка ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Белая ластаўка Беларусі

20.09.2023

Юбілейная выстаўка “Белая ластаўка Беларусі”, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння беларускай паэтэсы і перакладчыцы, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Ніны Мацяш (1943–2008), праходзіць з 20 верасня па 30 кастрычніка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Свет без войнаў і насілля

14.09.2023

Тэматычная выстава “Свет без войнаў і насілля!”, прысвечаная Міжнароднаму дню міру, адкрыта з 14 верасня па 19 кастрычніка ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207).



Бібліятэкарам