ГалоўнаяМерапрыемствыАкіяны: захаванне і рацыянальнае выкарыстанне
Жыццёвая ісціна
Дзіўны Пакістан у галерэі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Акіяны: захаванне і рацыянальнае выкарыстанне

Акіяны: захаванне і рацыянальнае выкарыстанне
Іншыя мерапрыемствы
7 чэрвеня – 5 ліпеня
Дата правядзення
10.00–20.00
Час правядзення
пам. 207
Месца правядзення

З 7 чэрвеня па 5 ліпеня ў аванзале аддзела абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстава “Акіяны: захаванне і рацыянальнае выкарыстанне”, прысвечаная Сусветнаму дню акіянаў.

Гэты Дзень быў абвешчаны Генеральнай асамблеяй ААН 5 снежня 2008 года (рэзалюцыя 63/111) і штогод, пачынаючы з 2009-га, адзначаецца 8 чэрвеня.

Мэта свята – звярнуць увагу на праблемы Сусветнага акіяна, падкрэсліць яго ключавую ролю ў развіцці чалавецтва, інфармаваць грамадскасць аб уздзеянні чалавека на Сусветны акіян, павысіць узровень дасведчанасці насельніцтва аб патэнцыяле, багацці і прыгажосці падводнага свету.

Тэма Дня 2023 года – “Планета Акіян: часы мяняюцца”, якая нагадвае нам, што выратаваць акіян можна толькі агульнымі намаганнямі ўсяго чалавецтва.

Прапанаваная выстава пазнаёміць карыстальнікаў з дакументамі аб Сусветным акіяне, сярод якіх міжнародныя прававыя акты па марскім праве, энцыклапедыі і даведнікі аб акіяне і яго насельніках, матэрыялы даследаванняў, манаграфіі, дзе дадзена інфармацыя аб вывучэнні і асваенні марскіх глыбінь, навукова-папулярная літаратура аб марскіх падарожжах, падручнікі па гісторыі і геаграфіі мораў і акіянаў.

Гэтыя дакументы раскажуць аб працэсах, якія адбываюцца ў Сусветным акіяне, а таксама пазнаёмяць чытача з міжнароднай сістэмай мер і правіл, накіраваных на падтрыманне бяспекі марскога суднаходства і ахову марскога асяроддзя і яго насельнікаў. Яны дапамогуць прыцягнуць увагу шырокай грамадскасці да ўсеагульнай праблемы захавання рэсурсаў Сусветнага акіяна, паглыбіць разуменне пытанняў яго вывучэння і выкарыстання, а таксама павысіць дасведчанасць аб экалагічнай абстаноўцы на нашай планеце.

На выставе прадстаўлена больш за 70 дакументаў з фондаў бібліятэкі на рускай і англійскай мовах: кнігі, брашуры, буклеты, мімеаграфаваныя матэрыялы.

Susv_dzien_akijanau-1.jpg

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Вялікі і таямнічы акіян
  • Вывучэнне і засваенне Сусветнага акіяна. Акіяналогія
  • Геаграфія, фізіка, хімія і геалогія Сусветнага акіяна
  • Марское права. Дзейнасць міжнароднай марской арганізацыі (ІМА)
  • Сістэма “акіян – атмасфера”. Сусветны акіян і змяненне клімату. Устойлівае развіццё акіянаў і мораў

Выстава прызначана для спецыялістаў па марскім праве, эколагаў, маракоў, біёлагаў, акіянолагаў, а таксама для шырокага кола чытачоў, якія цікавяцца даследаваннямі марскіх глыбінь і праблемамі акіянаў і мораў.

Акіян – крыніца ўсяго жывога на планеце, але чалавек упэўнена разбурае гэтую велізарную экасістэму. Да 40 % Сусветнага акіяна ўжо моцна пацярпела ад дзейнасці чалавека, уключаючы забруджванне, якое змяншае рыбны промысел і страту прыбярэжных месцаў пражывання. Толькі ў выніку забруджвання пластмасавымі адходамі штогод гінуць каля мільёна марскіх птушак, сотні тысяч марскіх млекакормячых і незлічоная колькасць рыбы.

Выказваючы сур’ёзную занепакоенасць сітуацыяй, ААН робіць велізарныя намаганні для вырашэння праблем, звязаных з Сусветным акіянам.

У верасні 2015 года быў прыняты новы Парадак дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года. У яго склад увайшлі 17 галоўных мэт устойлівага развіцця (МУР). Задачы захавання і рацыянальнага выкарыстання акіянаў, мораў і марскіх рэсурсаў у інтарэсах устойлівага развіцця былі ўключаныя ў Мэту 14. У чэрвені 2017 года ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку прайшла Канферэнцыя па акіяне на тэму “Нашы акіяны – наша будучыня”. На ёй была прынята ўзгодненая на міжурадавым узроўні дэкларацыя ў форме “Закліку да дзеянняў” па аказанні садзейнічання дасягненню гэтай мэты, а таксама пералік абавязацельстваў дзяржаў па захаванні і ўстойлівым выкарыстанні рэсурсаў Сусветнага акіяна. 5 снежня 2017 года Генеральная асамблея ААН прыняла рэзалюцыю (A/RES/72/73), у якой абвясціла 2021–2030 гады Дзесяцігоддзем ААН, прысвечаным навуцы аб акіяне ў інтарэсах устойлівага развіцця.

Карысныя спасылкі

Дакументы


Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 26.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Мерапрыемствы

Мроі ў садах Версаля

25.09.2023

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Мроі ў садах Версаля”, прысвечаная 320-годдзю з дня нараджэння французскага мастака Франсуа Бушэ (1703–1770), праходзіць з 25 верасня па 29 кастрычніка ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Белая ластаўка Беларусі

20.09.2023

Юбілейная выстаўка “Белая ластаўка Беларусі”, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння беларускай паэтэсы і перакладчыцы, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Ніны Мацяш (1943–2008), праходзіць з 20 верасня па 30 кастрычніка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Свет без войнаў і насілля

14.09.2023

Тэматычная выстава “Свет без войнаў і насілля!”, прысвечаная Міжнароднаму дню міру, адкрыта з 14 верасня па 19 кастрычніка ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207).



Бібліятэкарам