ГалоўнаяМерапрыемствыНевычэрпнае багацце слова
Увага: “ажыўшыя кнігі” ў бібліятэцы!
Музей кнігі адчыняе браму кніжных скарбаў

Невычэрпнае багацце слова

Невычэрпнае багацце слова
Іншыя мерапрыемствы
1 чэрвеня – 3 ліпеня
Дата правядзення
10.00–20.00
Час правядзення
пам. 205
Месца правядзення

Юбілейная выстаўка “Невычэрпнае багацце слова”, прысвечаная 70-годдзю беларускага мовазнаўца, доктара філалагічных навук, прафесара Івана Сямёнавіча Роўды, праходзіць з 1 чэрвеня па 3 ліпеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Іван Сямёнавіч – аўтар больш за 240 навуковых і вучэбна-метадычных публікацый. У сферы яго навуковых інтарэсаў – супастаўляльнае вывучэнне рускай і беларускай моў, тэарэтычныя і практычныя пытанні лексікалогіі, словаўтварэння, граматыкі, выкладання рускай мовы як замежнай.

І.С. Роўда – вучань і паслядоўнік выдатнага беларускага мовазнаўца і педагога П.П. Шубы. Асобнае месца ў навукова-педагагічнай дзейнасці мовазнаўца займае стварэнне падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для агульнаадукацыйных і вышэйшых навучальных устаноў. Ён надае вялікую ўвагу падрыхтоўцы таленавітай моладзі, інтэлектуальнаму развіццю школьнікаў і абітурыентаў, іх прафесійнай арыентацыі.

Прафесар Роўда з’яўляецца членам вучоных саветаў філалагічнага факультэта БДУ, членам шэрагу саветаў па абароне дысертацый.

У першым раздзеле выстаўкі “З вечных крыніц” прадстаўлены шматлікія падручнікі па беларускай і рускай мовах, вучэбныя праграмы для 11–12 класаў сярэдняй школы, экзаменацыйныя тэсты па беларускай і рускай мовах, дапаможнікі для агульнаадукацыйных школ, гімназій, ліцэяў, абітурыентаў, настаўнікаў, а таксама перыядычныя выданні з навуковымі публікацыямі мовазнаўца.

Другі раздзел “Талент і праца” прысвечаны І.С. Роўду як рэдактару шматлікіх кніг і выданняў.

Дапаўняюць экспазіцыю публікацыі, змешчаныя ў энцыклапедычных выданнях, артыкулы аб жыцці і творчасці Івана Сямёнавіча.


Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.



Бібліятэкарам