ГалоўнаяМерапрыемствыПрафесіяналізм. Адвага. Гонар
Калекцыя графікі
Запрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Буслік у буслянцы”

Прафесіяналізм. Адвага. Гонар

Прафесіяналізм. Адвага. Гонар
Іншыя мерапрыемствы
30 мая – 27 жніўня
Дата правядзення
10.00–20.00
Час правядзення
пам. 207b
Месца правядзення

З 30 мая па 27 жніўня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) арганізавана выстава “Прафесіяналізм. Адвага. Гонар”, прысвечаная 170-годдзю пажарнай службы Беларусі.

Першыя згадкі пра пажарную ахову на тэрыторыі сучаснай Беларусі сустракаюцца ў хроніках XIV стагоддзя Вялікага Княства Літоўскага – яны вяліся ў гарадах з Магдэбургскім правам. У XIV–XV стагоддзях у гарадах дзейнічалі “вогненныя парадкі”, якія патрабавалі скараціць выкарыстанне агню, а тушэнне пажараў было абавязкам кожнага гараджаніна. У XVII стагоддзі ўжо выбіралі “вогненных старшынь” і “стражнікаў ад агню”, якія кіравалі тушэннем пажараў і кантралявалі выкананне “парадкаў”.

25 ліпеня 1853 года Мінскае губернскае праўленне і Мінская гарадская дума, разгледзеўшы пытанне “Аб стварэнні пажарнай часткі ў Мінску”, зацвердзіла каштарыс расходаў на ўтрыманне пажарнай часткі ў складзе 51 чалавека. Гэта гістарычная падзея стала афіцыйным днём нараджэння прафесійнай пажарнай аховы Беларусі. З тых часоў вось ужо 170 гадоў ратавальнікі-пажарныя прафесійна і зладжана ліквідуюць пажары і іншыя надзвычайныя сітуацыі, небяспечныя для людзей, вытворчасці і навакольнага асяроддзя.

У СССР гісторыя пажарнай службы пачалася з дэкрэта “Аб арганізацыі дзяржаўных мер барацьбы з агнём”, падпісанага старшынёй СНК У.І. Леніным 17 красавіка 1918 года. Сама назва дэкрэта гаворыць пра тое, што пытанні арганізацыі барацьбы з пажарамі ўжо ў першыя месяцы існавання савецкай улады былі прыроўненыя да найважнейшых дзяржаўных задач. Пасля гэтая дата многія дзесяцігоддзі адзначалася як Дзень савецкай пажарнай службы.

18 мая 1994 года Прэзідыум Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь выдаў указ аб заснаванні прафесійнага свята – Дня пажарнай службы, які штогод адзначаецца ў нашай краіне 25 ліпеня.

Сёння МНС Беларусі – гэта служба, гатовая ў любую секунду прыйсці на дапамогу людзям. Дэвіз людзей, якія штодня ратуюць жыцці, – “Прафесіяналізм. Адвага. Гонар”. Характэрнымі рысамі ратавальнікаў былі і застаюцца адданасць службоваму абавязку і імкненне дапамагчы ўсім, хто апынуўся ў бядзе. І гэта для большасці супрацоўнікаў стала не проста абавязкам, а ладам жыцця.

У экспазіцыі прадстаўлена каля 60 дакументаў: манаграфіі, аўтарэфераты дысертацый, навучальныя дапаможнікі, артыкулы са зборнікаў і перыядычных выданняў, электронныя дыскі.

Экспазіцыя складаецца з наступных раздзелаў:

  • Канцэпцыя развіцця дзяржаўнай сістэмы грамадзянскай абароны ў Рэспубліцы Беларусь
  • Гісторыя станаўлення сістэмы забеспячэння пажарнай бяспекі на тэрыторыі Беларусі
  • Абарона насельніцтва і аб’ектаў ад надзвычайных сітуацый
  • Адказнасць за парушэнне правіл пажарнай бяспекі
  • Арганізацыя падрыхтоўкі спецыялістаў для пажарнай службы Беларусі
Выстава можа быць карысная навуковым работнікам, студэнтам юрыдычных ВНУ, работнікам праваахоўных органаў, органаў сістэмы МНС, а таксама ўсім, хто цікавіцца пытаннямі прававога рэгулявання абароны насельніцтва і аб’ектаў ад надзвычайных сітуацый.

Карысныя спасылкі:
Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 28.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам