ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Буслік у буслянцы”
Прафесіяналізм. Адвага. Гонар
Запрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Матрошка”

Запрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Буслік у буслянцы”

Запрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Буслік у буслянцы”
Іншыя мерапрыемствы
3 чэрвеня
Дата правядзення
15.00–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

3 чэрвеня дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на творчыя заняткі “Буслік у буслянцы”.

З даўніх часоў людзі цёпла і паважліва ставяцца да буслоў і лічаць гэтых грацыёзных птушак сімвалам шчаслівага сямейнага жыцця і дабрабыту.

Для стварэння аплікацыі ў змешанай тэхніцы дзеці пафарбуюць зялёнай і блакітнай фарбай кардонны ліст і прымацуюць на ім буслянку з сапраўдных галінак і тонкіх пластылінавых жгуцікаў. Фігурку бусла выражуць з паперы, пушыстае крыльца – з ватнага дыска. Усе дэталі злучаць у прыгожую кампазіцыю, наклеіўшы іх на падрыхтаваную маляўнічую аснову.

Дзеці даведаюцца, у якой краіне жыве больш за ўсё белых буслоў, чым яны харчуюцца і кантактуюць паміж сабой.


Наведванне дзіцячага пакоя платнае.
Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Белая ластаўка Беларусі

20.09.2023

Юбілейная выстаўка “Белая ластаўка Беларусі”, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння беларускай паэтэсы і перакладчыцы, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Ніны Мацяш (1943–2008), праходзіць з 20 верасня па 30 кастрычніка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Свет без войнаў і насілля

14.09.2023

Тэматычная выстава “Свет без войнаў і насілля!”, прысвечаная Міжнароднаму дню міру, адкрыта з 14 верасня па 10 кастрычніка ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207).

Рэспубліка Татарстан: кнігі ў прасторы культуры

12.09.2023

12 верасня ў рамках Дзён культуры Рэспублікі Татарстан у Рэспубліцы Беларусь у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося адкрыццё кніжнай выставы “Рэспубліка Татарстан: кнігі ў прасторы культуры”.



Бібліятэкарам