ГалоўнаяМерапрыемствыКалекцыя графікі
Выстава паштовак і плакатаў да Дня абароны дзяцей
Прафесіяналізм. Адвага. Гонар

Калекцыя графікі

Калекцыя графікі
Іншыя мерапрыемствы
30 мая – 16 кастрычніка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
галерэя "Лабірынт" (3-ці паверх)
Месца правядзення

30 мая ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх) адбылося адкрыццё выстаўкі “Калекцыя графікі”.

Выстаўка прадстаўляе панараму сучаснага беларускага мастацтва, аб’яднанага высокім узроўнем прафесійнага майстэрства аўтараў. У экспазіцыі – кніжная і станковая графіка, эстампы, экслібрысы і інш., якія адлюстроўваюць актуальны зрэз сучасных графічных прыёмаў, жанраў, тэм і аўтарскіх вынаходак, падкрэсліваюць значную ролю фарміравання калекцый графікі ў беларускай культуры і развіцці выяўленчага мастацтва.

“Калекцыя графікі” прадстаўляе работы сталых і маладых аўтараў, членаў Беларускага саюза мастакоў, выкладчыкаў мастацкіх спецыяльнасцей беларускіх ВНУ і школ, уладальнікаў дзясяткаў узнагарод і ўдзельнікаў соцень беларускіх і замежных выставак.

Работы ўражваюць вытанчаным майстэрствам, здзіўляюць глыбінёй мастацкіх рашэнняў. Значная частка экспазіцыі прысвечана кніжнай графіцы, выкананай па матывах вядомых літаратурных сюжэтаў. Надзвычайна прыгожыя гарадскія замалёўкі, дзіўныя сюжэты кампазіцый, святло казачнага побыту перададзены ў афортах. Не пакідаюць абыякавымі далікатныя экслібрысы ў мецца-тынце, акватынце, літаграфіі, афорце і змешаных тэхніках, прысвечаныя калекцыянерам, значным асобам беларускай і сусветнай культуры.

Кожная з работ выстаўкі з гонарам можа дапоўніць самыя высакародныя, густоўныя сусветныя зборы. У экспазіцыі “Калекцыя графікі” – аўтарскія шэдэўры, дасягненні, вынаходкі і эксперыменты, на якіх будуецца сучасная гісторыя беларускага мастацтва.


Экспазіцыя будзе працаваць да 16 кастрычніка 2023 года.
Дата заканчэння яе працы можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Белая ластаўка Беларусі

20.09.2023

Юбілейная выстаўка “Белая ластаўка Беларусі”, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння беларускай паэтэсы і перакладчыцы, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Ніны Мацяш (1943–2008), праходзіць з 20 верасня па 30 кастрычніка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Свет без войнаў і насілля

14.09.2023

Тэматычная выстава “Свет без войнаў і насілля!”, прысвечаная Міжнароднаму дню міру, адкрыта з 14 верасня па 10 кастрычніка ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207).

Рэспубліка Татарстан: кнігі ў прасторы культуры

12.09.2023

12 верасня ў рамках Дзён культуры Рэспублікі Татарстан у Рэспубліцы Беларусь у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося адкрыццё кніжнай выставы “Рэспубліка Татарстан: кнігі ў прасторы культуры”.



Бібліятэкарам