ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Матрошка”
Запрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Буслік у буслянцы”
Музей кнігі запрашае на сустрэчу з любімымі героямі легендарных твораў

Запрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Матрошка”

Запрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Матрошка”
Іншыя мерапрыемствы
27 мая
Дата правядзення
15.00–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

27 мая дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на творчыя заняткі “Матрошка” ў тэхніцы скрапбукінгу.

З белага кардону і паперы для скрапбукінгу дзеці зробяць лялечку-падвеску ў выглядзе размаляванай рускай матрошкі. Упрыгожаннем для вырабу паслужаць атласныя і карункавыя стужачкі, стразы і кветкі з фаамірану.

Удзельнікі пагуляюць у рухавыя гульні і даведаюцца, якія бываюць матрошкі і ў чым сакрэт гэтай знакамітай цацкі.


Наведванне дзіцячага пакоя платнае.
Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Белая ластаўка Беларусі

20.09.2023

Юбілейная выстаўка “Белая ластаўка Беларусі”, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння беларускай паэтэсы і перакладчыцы, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Ніны Мацяш (1943–2008), праходзіць з 20 верасня па 30 кастрычніка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Свет без войнаў і насілля

14.09.2023

Тэматычная выстава “Свет без войнаў і насілля!”, прысвечаная Міжнароднаму дню міру, адкрыта з 14 верасня па 10 кастрычніка ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207).

Рэспубліка Татарстан: кнігі ў прасторы культуры

12.09.2023

12 верасня ў рамках Дзён культуры Рэспублікі Татарстан у Рэспубліцы Беларусь у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося адкрыццё кніжнай выставы “Рэспубліка Татарстан: кнігі ў прасторы культуры”.



Бібліятэкарам