ГалоўнаяМерапрыемствыМузей кнігі запрашае на сустрэчу з любімымі героямі легендарных твораў
Запрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Матрошка”
“Любімыя”: выстава жывапісу Серафімы Патапавай

Музей кнігі запрашае на сустрэчу з любімымі героямі легендарных твораў

Музей кнігі запрашае на сустрэчу з любімымі героямі легендарных твораў
Іншыя мерапрыемствы
27 мая
Дата правядзення
13.00–14.00
Час правядзення
музей кнігі (пам. 347)
Месца правядзення
4.50
Кошт наведвання

27 мая ў музеі кнігі адбудзецца творчая сустрэча “Героі кніжнай краіны”.

Ужо хутка пачнецца лета, а з ім надыдзе пара адпачынку і вандровак. Для дзяцей гэта вольны ад школьных абавязкаў час. Аднак бавіць яго весела і карысна можна толькі ў добрай кампаніі. У гэтай справе дапамогуць цікавыя і пазнавальныя кнігі.

Запрашаем наведаць музейныя заняткі “Героі кніжнай краіны” і пазнаёміцца з самымі раннімі і рэдкімі выданнямі сусветна вядомых аўтараў. Знаёмства з класікай дзіцячай літаратуры адбудзецца на аднайменнай выставе ў музеі кнігі (пам. 347).

Падчас творчай сустрэчы:

  • чытаем самыя знакамітыя дзіцячыя гісторыі;
  • малюем любімых кніжных герояў;
  • выконваем творчыя заданні.

Мерапрыемства разлічана на дзяцей 6–12 гадоў.

Кошт: 4.50 руб. (дарослыя суправаджаюць дзяцей бясплатна).
Колькасць удзельнікаў абмежаваная.

Папярэдні запіс па тэлефонах: (8 017) 293 27 82(8 029) 18 18 451.
Электронная пошта: tatsianazablotskaya@gmail.com

Кантактная асоба: Заблоцкая Таццяна.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам