ГалоўнаяМерапрыемствыГероі кніжнай краіны
Запрашаем на творчую сустрэчу з пісьменніцай-казачніцай Аленай Масла
Запрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Велікоднае яйка”

Героі кніжнай краіны

Героі кніжнай краіны
Іншыя мерапрыемствы
6 красавіка – 31 жніўня
Дата правядзення
10.00–18.00
Час правядзення
музей кнігі (пам. 347)
Месца правядзення

З 6 красавіка ў музеі кнігі (пам. 347) арганізавана выстава “Героі кніжнай краіны”.

2 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень дзіцячай кнігі, прымеркаваны да дня нараджэння вялікага дацкага пісьменніка і казачніка Ханса Крысціяна Андэрсана (1805–1875). Музей кнігі запрашае на сустрэчу з любімымі героямі легендарных твораў для дзяцей.

У экспазіцыі прадстаўлены самыя раннія выданні твораў сусветна вядомых аўтараў, такіх як сам Х.К. Андэрсан, браты Грым, Ш. Перо, Д. Дэфо, Дж. Свіфт, А. Пушкін, М. Лермантаў, М. Гогаль, П. Яршоў, С. Маршак, К. Чукоўскі, А. Купрын, А. Талстой, М. Горкі, В. Біянкі і іншыя, а таксама іх пераклады на беларускую мову.

Асобны раздзел пазнаёміць з аўтарскімі творамі беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. Сярод іх – любімыя творы для дзяцей класікаў нацыянальнай літаратуры Янкі Купалы, Якуба Коласа, Цёткі, зборнікі юбіляраў гэтага года К. Буйло, Янкі Маўра, Э. Агняцвет, а таксама яркія творы такіх вядомых беларускіх аўтараў, як А. Якімовіч, В. Вітка, М. Лынькоў і інш.

Экспазіцыя адлюстроўвае гісторыю развіцця сусветнай і беларускай дзіцячай мастацкай кнігі на працягу некалькіх стагоддзяў. Многія з экспануемых экзэмпляраў дэманструюцца шырокай аўдыторыі ўпершыню.


Выстава будзе працаваць да 31 жніўня 2023 г.
Дата яе завяршэння можа быць зменена.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы музея кнігі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 81(8 017) 293 27 22.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам