ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Вясновы букет”
“Фантастычная вандроўка” ў Нацыянальнай бібліятэцы
Запрашаем на музейныя чытанні “Мядзведзь з кнігі”

Запрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Вясновы букет”

Запрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Вясновы букет”
Іншыя мерапрыемствы
4 сакавіка
Дата правядзення
15.00–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

4 сакавіка дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на творчыя заняткі ў тэхніцы аб’ёмнай аплікацыі “Вясновы букет”.

На занятках дзеці пазнаёмяцца з кволай і духмянай раслінай – мімозай, галінкі якой абсыпаны ярка-жоўтымі суквеццямі.

Каб зрабіць прыгожую паштоўку з папяровымі кветкамі мімозы, дзеці скачаюць невялікія шарыкі з жоўтай сурвэткі і прыклеяць іх на аснову з чырвонай аксамітнай паперы. Для надання аб’ёму надрэжуць па краях зялёныя лісцікі з гафрыраванай паперы і ўпрыгожаць ўвесь букецік банцікам з атласнай стужачкі.

Арыгінальная паштоўка з яркай і пушыстай галінкай мімозы – выдатны падарунак, зроблены сваімі рукамі!


Наведванне дзіцячага пакоя платнае.
Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.
Час правядзення мерапрыемства: 15.00–16.00.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам