ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Звярок у норцы”
Ад літары да слова. Ад слова да мовы
Запрашаем на музейныя чытанні “Сустрэча з казкай”

Запрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Звярок у норцы”

Запрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Звярок у норцы”
Іншыя мерапрыемствы
25 лютага
Дата правядзення
15.00–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

25 лютага дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на творчыя заняткі ў тэхніцы накладной аплікацыі “Звярок у норцы”.

Заснежаны лес казачна прыгожы і тоіць шмат сакрэтаў. Дзецям трэба будзе разгадаць адну лясную таямніцу і даведацца, хто хаваецца ў цёмнай норцы.

Арыгінальны выраб яны створаць з аркуша звычайнай белай паперы і чорнага кардону. Выкарыстоўваючы шаблоны, выражуць элементы ў форме дрэў і норкі звярка. Фламастарамі і гуашшу намалююць сняжынкі і сляды маленькага таямнічага звера.

Хлопчыкі і дзяўчынкі паслухаюць казку Валерыя Кастручына “Кто где живёт?” і пагуляюць у гульню “Казачныя домікі”.


Наведванне дзіцячага пакоя платнае.
Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.
Час правядзення мерапрыемства: 15.00–16.00.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.



Бібліятэкарам